«Навінка ўжо часткова з’явілася ў продажы. Да 14 лютага шкарпэткі з пахам могуць з'явіцца ў кожнай фірмовай краме. Тады з'явяцца і падрабязнасці. Але пахі харошыя, паверце», — кажа вядучы маркетолаг Брэсцкага панчошнага камбіната Марына Яраш.
Апроч таго, да дня ўсіх закаханых выпусцілі парныя шкарпэткі з надпісам «каханне» па-беларуску.
Дзве пары шкарпэтак — мужчынскія чорнага колеру і жаночыя белага — прадаюцца пад адной этыкеткай: «Каханне атачае».
«У 2019 годзе мы выпусцілі лімітаваную калекцыю шкарпэтак з трыма варыянтамі надпісаў: каханне, любовь, love, а таксама шкарпэткі ў сэрцайкі», — тлумачыць Марына Яраш.
Каментары