«Папраўляйся, браце!» Хвораму на каранавірус іранцу беларусы пішуць словы падтрымкі
Іранскага хлопца, які прывёз першым у Беларусь каранавірус, завуць Парса Галамі, яму 21 год. У маі споўніцца 22. Ён навучаецца на трэцім курсе механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ, на кафедры парашковай металургіі, зваркі і тэхналогіі матэрыялаў. У беларускую ВНУ ён паступіў у 2017 годзе.
Калі паглядзець на ягоныя падпіскі ў сацыяльных сетках, то можна зрабіць выснову, што ён захапляецца аўтамабілямі BMW і нямецкай мовай.
Шмат людзей на старонцы Парсы Укантакце пішуць яму пажаданні ачуньвання. «Папраўляйся, браце», — адзін з самых папулярных каментароў у сацсетцы.
Каментары