«Інтэрфакс-Украіна»: Марыя Калеснікава пры спробе дэпартацыі з Беларусі парвала свой пашпарт
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасекла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцы.
«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Украіны», —сказаў суразмоўца агенцтва.
Нагадаем, што сёння дзяржСМІ паведамілі, што машына з чальцамі Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым, Антонам Радзянковым і Марыяй Калеснікавай паспрабавала прарвацца праз украінскую мяжу (ад учоршаняй раніцы пра ўсіх трох нічога не было вядома).
Пры гэтай спробе Марыя Калеснікава нібыта выпала з машыны і засталася на тэрыторыі Беларусі.
Каментары