З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі.
Адпаведна, шукаем менеджара распаўсюду.
Патрабаванні: праца ў Мінску, патрабуецца чалавек з уласным аўтамабілем. Думаем, гэта, хутчэй, праца для мужчыны, бо давядзецца ўвесь час насіць пачкі.
Сутнасць задач: вядзенне электроннай базы падпісчыкаў, дастаўка нумароў, продажы.
Пачатак працы: з 1 чэрвеня або 1 ліпеня.
Звесткі пра сябе дасылайце на [email protected] з тэмай: менеджар «Нашай гісторыі».
Каментары