Сёння — продаж свежай «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі. Можна і падпісацца, прыходзьце
У продажы з'явіўся свежы нумар «Нашай гісторыі», падпісчыкі таксама яго атрымалі. Але калі вы не маеце падпіскі ці прапусцілі папярэднія нумары — сёння іх можна набыць па адрасе Энгельса, 34А. Таксама мы будзем прымаць падпіску на другое паўгоддзе, асабліва для тых, хто не надта сябруе з інтэрнэтам ці не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку.
Майскі нумар «Нашай гісторыі» натхнёны фігурай Нэльсана Мандэлы: чалавек правёў у турмах 27 год — і ўсё дзеля таго, каб яго радзіма стала вольнай. Увогуле, увесь нумар выйшаў паэтычна-натхняльным, якія асобы ў ім: Уладзімір Дубоўка, Аляксандр Надсан, Іосіф Бродскі!
Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):
- у суботу, 5 чэрвеня, з 12:00 да 18:00.
Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.
Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.
Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.
У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.
Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў.
Мінск
- «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
- Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
- «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
- «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя
Поштай ці з дастаўкай на дом
Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.
Гродна
«Цудоўня».
Віцебск
«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).
Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму неўзабаве запрацуе ўласная сістэма падпіскі
Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.
Аформіць падпіску можна трыма спосабамі.
1. Усіх, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы папросім зайсці на сайт Nashakrama.by (ён запрацуе ў чэрвені, мы абавязкова гучна паведамім пра гэта і на сайце, і ў сацсетках — сачыце!), выбраць часопіс і перыяд падпіскі і аплаціць анлайн.
2. Хто не карыстаецца інтэрнэтам, можа выразаць квітанцыю ў нізе старонкі апошніх нумароў часопіса, запоўніць, аплаціць у любым банку і даслаць яе нам. Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце, ці яе копію, ці яе нумар. Наш адрас: 220004, Мінск, а/с 62.
3. Аформіць падпіску, прыйшоўшы на штомесячны продаж часопісаў у Рэдакцыі. Аплата наяўнымі.
Кошт падпіскі — 7 рублёў за нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за шэсць нумароў.
Вось шлях для аплаты (у банку ці ў сваім інтэрнэт-банкінгу «адвольны плацеж» ці «плацеж па рэквізітах» — «произвольный платеж» ці «платеж по реквизитам»):
Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»
УНП атрымальніка: 190786828
Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001
BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X
Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя» на перыяд……..
Сума плацяжу:……..
! Вельмі просім усіх, хто ўмее, карыстацца спосабам 1. Пры ім будзе меней збояў і меншая нагрузка на калектыў Рэдакцыі пры апрацоўцы заказаў.
Як я буду атрымліваць часопіс?
Перад выхадам №7 (гэта ў канцы ліпеня), з вамі звяжуцца і дамовяцца на больш зручны для вас спосаб. Тры асноўныя:
- кур'ер прыедзе да вас і кіне часопіс у паштовую скрыню;
- мы адправім вам часопіс у канверце па пошце;
- вы забераце яго самі ў цэнтры Мінска.
Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?
Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.
Якія прынцыпы часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Каментары