Грамадства

«Палац», «Kriwi» і тры жонкі. Зміцеру Вайцюшкевічу — 50 гадоў

Расказваем пра насычанае творчае і асабістае жыццё спевака, які стаў адным з сімвалаў беларускай музыкі.

Зміцер Вайцюшкевіч. 2010 год

Выхоўваўся жанчынамі

Зміцера Вайцюшкевіча выхоўвалі тры жанчыны: бабуля, мама і цётка. «Яны на мяне кожная па-свойму паўплывалі», — прызнаваўся Зміцер.

Дзяцінства будучага спевака ў Бярозаўцы. Тады гэта было мястэчка, цяпер — горад, але не раённы цэнтр. Бярозаўка знаходзіцца ў Лідскім раёне і перш за ўсё вядомая шклозаводам «Нёман».

Зміцер з’ехаў адтуль у 15 год — спачатку ў Ліду, у музычнае вучылішча па класу кларнета. «Інтэрнат, свой свет: банда «парыжан» і «раслякоў» (так называўся раён горада. — Заўв. НН) — Ліда тады была падзеленая на банды раёнаў. Нам трэба было з цэнтра з кларнетам прайсці не збітымі да «раслякоў». Пару разоў я атрымліваў там па зубах. За што? Проста так».

З Ліды Вайцюшкевіч з’ехаў у Мінск, дзе вучыўся ва Універсітэце культуры на тым жа інструменце. Але вабіла сцэна — і Вайцюшкевіч далучыўся да групы «Палац», пайшоў вучыцца на спевака ў мінскае музычнае вучылішча.

Праекты ды асабістае жыццё

У дзевяностыя і нулявыя жыццё Вайцюшкевіча віравала. Ён спяваў у гурце Kriwi, удзельнічаў у такіх праектах як «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут» і «Святы вечар».

Першай жонкай Зміцера была спявачка Вераніка Круглова, салістка гурта Kriwi. Двойчы запар, у 1998-м і 1999-м, яна станавілася «Рок-князёўнай» на прэстыжнай айчыннай прэміі «Рок-каранацыя». Але ў пачатку «нулявых» іх сям’я распалася, і пахавала пад сабой гурт.

Калі меркаваць па інтэрв’ю Кругловай, другая жонка спевака, мастачка Алена Мелех, была супраць, каб ён выступаў з былой жонкай. «Не ведаю я, дзе Вайцюшкевіч! — раздражнёна казала на пачатку «нулявых» Круглова. — Калі яго сям’я не дазваляе яму стаяць са мной на адной сцэне — гэта, урэшце, не мае праблемы. Я ж не буду з сачком бегаць па горадзе і вылоўліваць Вайцюшкевіча на рэпетыцыю». 

«У сямейным жыцці наламаў кучу дроў, якія мне давядзецца разграбаць», — прызнаваўся Вайцюшкевіч.

У выніку Круглова з’ехала ў Берлін, дзе зрэдчас дае канцэрты. А Вайцюшкевіч працгнуў сольную кар’еру, стварыўшы гурт WZ-Orkiestra. Яго выступленні збіралі поўныя залы, але ў нейкі момант ён трапіў у няласку да ўладаў. 

Забароны ды «чорныя спісы»

Зміцер Вайцюшкевіч. 2010 год

У 2004-м Аляксандр Лукашэнка аб’явіў пра рэферэндум, перамога на якім дазваляла яму балатавацца на прэзідэнцкую пасаду без абмежаванняў па тэрміну. У Мінску прайшла акцыя пад назвай «Не трэцяму тэрміну». На ёй выступілі шэраг беларускіх гуртоў, у тым ліку і Вайцюшкевіч.

«З 2004 па 2008 год была лайт-версія: тады яшчэ ніхто толкам не мог вызначыць, хто такі Вайцюшкевіч. І чыноўнікі таксама не маглі зразумець, хто такі Дзмітрый, хто такі Зміцер, хто такі Тодар і што такое WZ-Orkiestra, — з усмешкай згадваў Вайцюшкевіч.

Але ў лістападзе 2007 года апальных музыкаў запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта на размову з Алегам Праляскоўскім, тагачасным галоўным ідэалогам.

Усе забароны знялі, але ў 2011-м у сеціве з’явіўся пералік беларускіх і замежных артыстаў, публічныя выступы якіх не варта дапускаць. Яго існаванне ўлады не пацвярджалі, але пачаліся адмены канцэртаў. Пацярпеў і Вайцюшкевіч, які сябраваў з Уладзімірам Някляевым, напісаў шмат песень на яго словы. А той як раз за год да гэтага вылучаўся ў прэзідэнты. 

Уладальнік аграхутара

Вайцюшкі

«Пасля 2010 года мяне ўжо вызначылі, і з таго часу па інэрцыі гадоў на пяць-шэсць я вылецеў з мясцовага кантэксту. Я ў гэты час развіваў агратурызм і пісаў альбомы, міжнародныя ў тым ліку. Ездзіў па Амерыцы, Канадзе і Еўропах», — расказваў Вайцюшкевіч.

Спевака выратаваў яго хутар Вайцюшкі, размешчаны ў Навагрудскім раёне. Гэта родныя мясціны — Бярозаўка якраз знаходзіцца па дарозе з Навагрудка ў Ліду.

«Я вярнуўся ў Вайцюшкі, — казаў спявак у інтэрв’ю. — Туды, дзе пахаваны мае бацькі. Я вярнуўся ў якасці артыста, які праводзіць фестывалі самадзейнасці, запрашае духавыя аркестры. У нейкім сэнсе я хацеў бы паказаць, як можна жыць і не эмігрыраваць. Я хацеў бы (…) жыць там, дзе вырас. Я туды вярнуўся, і мне гэта падабаецца. Натуральна, прырода, Нёман. Раней мы не маглі прыязджаць туды без музыкі. А зараз мне падабаецца цішыня. У музыцы вельмі цяжка вызначыць ідэал і да яго прыйсці. А яшчэ адна з прычын — там можна крычаць, калі займаешся сэксам. І каб табе ніхто не казаў: «Цішэй, суседзі». А там раві сабе! », — з гумарам называе Вайцюшкевіч яшчэ адну перавагу хутара.

«Анёлкі» для дзяцей

Галіна Казіміроўская

Спявак шчаслівы ў трэцім шлюбе. Яго жонка — Галіна Казіміроўская, рэгент аматарскага хору Concordia. Спачатку ў асноўным складзе хору спявалі праграмісты кампаніі ІВА, яго наведваў тагачасны пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Галіна і Зміцер выхоўваюць дачку Стэфанію і сына Язэпа, для якіх, у тым ліку, Вайцюшкевіч стварыў альбом святочных дзіцячых песенек-апавяданняў»Анёлкі». 

Восенню мінулага года Галіну, а таксама некаторых іншых харавікоў, затрымлівалі. Сам Зміцер у студзені 2021-га прэзентаваў на YouTube кліп «Неверагоднасць», прысвечанага жанчынам беларускага пратэста.

Каментары

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →