«Ах, Аляксандр, любая з ім пойдзе ў агонь і ваду». Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку
Раней Беларускі саюз жанчын публікаваў гэту песню з нарэзкай кадраў з Лукашэнкам. А вось хто выканаў і напісаў яе.
Выканаўца — 24-гадовая Аляксандра Мелех з гурта Aura. Дзяўчына нарадзілася ў Нароўлі. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
У сацсетках сама Аляксандра называе сябе «народнай душой».
У новай песні дзяўчына расказвае пра Аляксандра, які «найлепшы з мужчын».
Вось якія там радкі.
«Ах, Александр, Александр, Александр,
Удача наша, и надежда, и отрада,
На белом свете он такой один,
Такой один, а мне другого и не надо».
«Любая с ним пойдет в огонь и в воду,
Да только жаль, что слишком занятой,
И любит он не отдых, а работу».
Гурт Aura, у якім спявае Мелех, часцяком выступае на дзяржаўных канцэртах. З апошняга — мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства ў Мінск-Арэне.
Музыку да песні «Ах, Аляксандр» напісаў прыдворны кампазітар Яўген Алейнік. А словы — Ганна Сялук, аўтарка гімна для Генеральнай пракуратуры.
Актыўна пісаць вершы Сялук пачала два гады таму. З таго часу яна складае радкі, якія потым пераўтвараюцца ў песні для беларускіх артыстаў.
Напрыклад, яна ж аўтарка песні «Помните», з якой выступала Вікторыя Алешка на «патрыятычным форуме», а таксама «Беларусь — это мы».
Сама Ганна Сялук казала, што яна не прафесійная паэтка.
«Ні ў якай меры не прэтэндую на таленавітасць. Нешта атрымліваецца, як мне падаецца, але тут, мусіць, судзіць слухачам і гледачам», — казала яна ў інтэрв’ю дзяржаўнаму СМІ.
Каментары