Грамадства2424

«Кіберпартызаны» назвалі імёны лукашэнкаўскіх троляў у пагонах

У новым выпуску праекта «Дзікае паляванне», які вядзе Яніна Сазановіч, расказалі пра беларускую «фабрыку троляў» і тое, хто за ёй стаіць. 

Фота: «Дзікае паляванне»

Па звестках аўтараў праекта, «фабрыка троляў» падпарадкаваная Сілам спецыяльных аперацый Беларусі і створаная на базе 742-га палявога вузла сувязі ССА. 

Сяргей Байкоў. Фота: сацсеткі

Узначальвае вузел 44-гадовы палкоўнік ССА Сяргей Байкоў. Гэты чалавек, па звестках «Дзікага палявання», кіруе «фабрыкай троляў». 

Уладзіслаў Гарбатоўскі. Фота: сацсеткі

Каардынуе дзейнасць троляў і накіроўвае іх 27-гадовы супрацоўнік ССА Уладзіслаў Гарбатоўскі. Ён скончыў школу ў 2012 годзе, а пасля Вайсковую акадэмію ў Мінску. У гэты перыяд ён ажаніўся і пачаў сваю кар'еру ва Узброеных Сілах. Разам з жонкай яны любяць падарожнічаць, а сам Уладзіслаў на фота ў сацсетках пазіруе са страйкбольнай зброяй. 

Андрэй Панкін. Фота: сацсеткі

Намеснік Гарбатоўскага — супрацоўнік ССА 27-гадовы Андрэй Панкін. Ён адказвае за супрацу з Аператыўна-аналітычным цэнтрам і размеркаванне заданняў ад гэтага ведамства. 

Наталля Лапуцкая. Фота: TUT.BY

Сярод шараговых супрацоўнікаў — 27-гадовая лейтэнант ССА Наталля Лапуцкая. Яе бацька — вайсковец на пенсіі, раней служыў у «Пячах», дзе і нарадзілася Наталля. Дзяўчына адвучылася на спецыяльнасці «Правазнаўства» ў Мінскім інавацыйным універсітэце, а пасля пайшла ў «дэсантуру». Лапуцкая праславілася тым, што некалі дала вялікае інтэрв'ю TUT.BY, дзе распавядала пра хараство і цяжкасці «дэсантнага» жыцця. Яе брат Андрэй таксама служыць у ССА.

Наталля і Уладзіслаў Фіёніны. Фота: сацсеткі

Яшчэ адна супрацоўніца — 30-гадовая капітан ССА Наталля Фіёніна (у дзявоцтве — Баравікова). Яна нарадзілася ў сям'і былога вайскоўца і пайшла па ягоным шляху. Наталля скончыла Вайсковую акадэмію і пайшла працаваць у ССА. Яе муж Уладзіслаў — ідэолаг вайсковай часці 35703.

Дзяніс Максімчык таксама капітан, яму 28 гадоў і родам ён з Ліды. Мужчына скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, любіць футбол і нават адгуляў сезон 2016/2017 у базавай лізе мінскай лігі міні-футбола ў камандзе Ultimatum. Пасля гэтага перайшоў на працу ў ССА.

Апошняя гераіня выпуску — 31-гадовая прапаршчыца ССА Марыя Шышко. Усё, што вядома пра яе адукацыю, — яна скончыла мінскі Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне сетак электрасувязі». Пасля перайшла працаваць у ССА, і пра яе зусім мала звестак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Янка
    26.12.2022
    И это тролли? Хотя судя по однотипным комментариям в ВК и на ютубе так и есть. Уровень детсада
  • Aresa
    26.12.2022
    Pačvaram pačvaravaje!
  • Леночка
    26.12.2022
    Это ситуация когда гордится надо что твоя дочь путана а не вот такая как они …

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →