Ад рэдакцыі2121

У адказ на выкараненне беларускай лацінкі «Наша Ніва» змяніла лагатып сваёй рускамоўнай версіі

Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў. «Наша Ніва» зрэагавала на гэта зменай лагатыпа.

Ад сёння лагатып рускамоўнай версіі «Нашай Нівы» будзе выкананы беларускай лацінкай.

Лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагоддзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч.

На ёй выдавалася «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час «Наша Доля» і «Наша Ніва».

За чатыры стагоддзі свайго існавання яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, цяпер на гарадскіх паказальніках ды схемах мінскага метро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацверджаны ААН.

Лукашысты апалчыліся і на лацінку ў рамках сваёй палітыкі русіфікацыі, якую яны праводзяць, каб дагадзіць Расіі.

Чытайце таксама: Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Lohka — amal tak ža, jak i kirylicaj

Каментары21

  • мясцовы2
    14.01.2023
    Рахуючы ваш стан сёння, што вас выцесьнілі з краіны і распаўсюда праз БСД можа ўжо вернецеся на клясічны правапіс? Хтось мусіць распачаць папулярызацыю арыгінальнага правапіса, з якога і на лацінку потым лягчэй будзе перайсьці.
  • Всё правильно
    14.01.2023
    И белорусскоязычный вармант делайте на латинке.
    Знаете, в свете террора в Украине, есть желание перевести на латиницу и русский язык.
  • Наташа
    14.01.2023
    Так трымаць, Наша Ніва! Вось гэта адказ!

    У Расеі ўжо спужаліся, офісы Укантакце трашчаць, прапаганда паўзе на каленях. Вось-вось і можна будзе вяртацца ў Мінск.

    Ваў, Naša Niva!

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

З Новым годам! Хай здохне той, хто нас не любіць!40

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка13

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ4

Санкцыі здагналі кіпрскую кампанію, за якой можа стаяць Шэйман5

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

Украінская пагранслужба адказала на расійскі ролік пра Санту5

«Газпром» пачаў зніжаць ціск у трубаправодзе з Урэнгоя ў Еўропу. Кампанія страціць яшчэ 5 млрд даляраў2

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →