«Навальны», «Аватар», фантастыка… Хто можа атрымаць галоўную кінаўзнагароду ў гэтым годзе?
Ноччу 12 сакавіка ў Лос-Анджэлесе пройдзе 95-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Сёння ж Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук абвясціла спісы тых, хто намінаваны на прэстыжную ўзнагароду.
Лідар па колькасці намінацый — фантастычная карціна «Усё паўсюль і адразу» ад рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта. Фільм прэтэндуе на ўзнагароду ажно ў 11 катэгорыях. Крыху менш, па 9 намінацый, атрымалі стужкі «На Заходнім фронце без перамен» і «Баншы Інішэрына».
Акрамя вышэй азначаных стужак, на «Оскар» за найлепшы фільм прэтэндуюць «Фабельманы» Стывена Спілберга — карціна, што атрымала 5 узнагарод на сёлетнім «Залатым глобусе». Можна чакаць, што крытыкі адзначаць і «Тар» з выдатнай Кейт Бланшэт, і «Трохвугольнік смутку» датчаніна Рубена Эстлунда — фільм, які атрымаў на Венецыянскім кінафестывале Залатую пальмавую галінку.
Члены кінаакадэміі не прайшлі міма «Аватару: Шляху вады». Стужка Джэймса Кэмерана прэтэндуе на ўзнагароду за найлепшы фільм і мае шэраг іншых намінацый, праўда, збольшага тэхнічных. Нарэшце, у лік намінантаў трапіла дакументалка пра Аляксея Навальнага: карціна «Навальны» можа атрымаць «Оскар» як «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм».
Прадстаўляем вам спісы намінантаў у некаторых катэгорыях:
Найлепшы фільм
- На Заходнім фронце без перамен
- Аватар: Шлях вады
- Баншы Інішэрына
- Элвіс
- Усё паўсюль і адразу
- Фабельманы
- Тар
- Топ Ган: Мэверык
- Трохкутнік смутку
- Жанчыны гавораць
Найлепшая рэжысура
- Стывен Спілберг — «Фабельманы»
- Марцін Мак-Дона — «Баншы Інішэрына»
- Дэн Кван і Дэніэл Шайнерт — «Усё паўсюль і адразу»
- Тод Філд — «Тар»
- Рубен Эстлунд — «Трохкутнік смутку»
Найлепшы акцёр
- Осцін Батлер — «Элвіс»
- Біл Найі — «Жыць»
- Брэндан Фрэйзер — «Кіт»
- Колін Фарэл — «Баншы Інішэрына»
- Пол Мескал — «Сонейка маё»
Найлепшая актрыса
- Ана дэ Армас — «Бландынка»
- Мішэль Еа — «Усё паўсюль і адразу»
- Кейт Бланшэт — «Тар»
- Мішэль Уільямс — «Фабельманы»
- Андрэа Райзбора — «Лэслі»
Найлепшыя візуальныя эфекты
- Топ Ган: Мэверык
- Аватар: Шлях вады
- На Заходнім фронце без перамен
- Бэтмэн
- Чорная пантэра: Ваканда назаўжды
Найлепшая аператарская праца
- Бардо
- Імперыя святла
- Тар
- Элвіс
- На Заходнім фронце без перамен
Найлепшы мантаж
- Усё паўсюль і адразу
- Топ Ган: Мэверык
- Баншы Інішэрына
- Элвіс
- Тар
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары