У студзені ў Беларусі прадалі 756 новых легкавых аўтамабіляў, што на 46% менш, чым паказчыкі папярэдняга месяца. У параўнанні са студзенем 2022 года падзенне склала 67%. Пра гэта паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
Самым купляным аўтамабілем у Беларусі застаецца Geely. Брэнд трымае лідарства з чэрвеня мінулага года. За студзень было прададзена 543 машыны гэтай маркі. На другім месцы размясцілася Lada, на трэцім — кітайскі брэнд JAC.
У сваёй справаздачы Беларуская аўтамабільная асацыяцыя адзначыла, што асноўным канкурэнтам для рынку аўто, якія вырабляюцца ў краіне, застаецца «неарганізаваны» ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі з выкарыстаннем заканадаўчых ільгот.
Такі тып увозу, па думку экспертаў БАА, перашкаджае прыходу новых кітайскіх, іранскіх і іншых аўтавытворцаў — няма спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя.
Раней паведамлялася, што продажы аўтамабіляў за мінулы год у Беларусі скараціліся ўдвая, а колькасць мадэляў, прадстаўленых на айчынным аўтарынку — у чатыры разы.
Каментары