Аўто11

Новыя шэрыя схемы і продаж па даверанасці. Як аўтакамісы, перакупы і перагоншчыкі працуюць у новых умовах

З 22 студзеня набылі моц новыя правілы продажу аўто. Ад гэтай даты больш нельга аформіць рахунак-даведку, замест гэтага з'явілася магчымасць скласці дагавор куплі-продажу ў натарыуса. Апроч гэтага, аўтакамісіёнкам забаранілі працаваць з наяўнымі. Спыталі ў прадстаўніка камісіёнкі і звычайнага перакупа, як яны працуюць у новых умовах.

Ускладнілі жыццё аўтакамісіёнкам

Улады мяркуюць, што такія захады дапамогуць у барацьбе з перакупамі і зробяць працэс куплі-продажу аўто больш празрыстым. Доля праўды ў гэтым ёсць, бо нярэдка рахунак-даведку выпісвалі па копіі пашпарта ўласніка, без удзелу апошняга. Зараз такога дакладна не будзе, але выглядае, што новаўвядзенні прынеслі не толькі пазітыўныя змены, але і негатыўныя. Прычым мінусы на сабе адчуюць як прадстаўнікі аўтамабільнага бізнэсу, так і звычайныя пакупнікі.

ІП і юрасобы, якія займаліся камісійным продажам аўто, аказаліся ў складаным становішчы, бо па новых правілах яны могуць прымаць грошы выключна ў безнаяўным выглядзе.

«Гэта моцны ўдар па тых, хто намагаўся перапрадаваць аўтамабілі легальна», — лічыць суразмоўца, які мае камісійную пляцоўку па продажы аўто.

Мужчына адзначае, што працаваць па новай схеме не толькі не зручна, але і не выгадна ў першую чаргу для саміх пакупнікоў.

«Цяпер мы не можам прадаваць аўтамабілі вечарам і ў выхадныя, сам працэс куплі-продажу аўто стаў больш расцягнутым па часе. Калі не браць выпадкі куплі аўто з выкарыстаннем крэдыту або лізінгу, набываць аўтамабілі праз аўтакамісіёнкі будзе менш выгадна, чым у фізічнай асобы», — мяркуе ён.

Разлічвацца рублямі не выгадна

Бізнэсмен бачыць асноўную праблему ў тым, што цяпер разлічвацца за аўто даводзіцца ў нацыянальнай валюце не толькі на паперы, як гэта было раней, а і фактычна. 

«Усім зразумела, што ў Беларусі амаль ніхто не прадае і не купляе аўтамабілі за беларускія рублі. Звычайна ўсе разлікі адбываліся ў далярах, радзей у еўра. Цяпер жа атрымліваецца, што пакупнік спачатку павінен абмяняць валюту на рублі, а потым ужо разлічвацца за аўто. Прадавец аўто, які паставіў яго на камісію, атрымае рублёвы перавод, які ў 99% выпадкаў потым зноў будзе мяняць на валюту. Схема выглядае складанай і нявыгаднай у параўнанні з купляй-продажам аўто паміж фізічнымі асобамі, бо апроч розніцы ў курсе трэба аплаціць камісію банку».

Уласнік аўтакамісіёнкі кажа, што слаба сабе ўяўляе, каб нехта набываў такім чынам дарагія аўтамабілі. 

«Калі мы такім чынам будзем прадаваць аўтамабіль, які каштуе 30—50 тысяч даляраў, то страты на курсе будуць вымярацца сотнямі даляраў».

Для прыкладу, калі аўтамабіль каштуе 30 тысяч даляраў, то пакупнік, абмяняўшы іх на рублі, атрымае 79 500 рублёў. Калі прадавец захоча абмяняць атрыманыя за аўтамабіль рублі на даляры, то ён атрымае на рукі не 30 тысяч, а 29 335$. Такім чынам толькі на розніцы курсу можна згубіць амаль 700 даляраў. Апроч гэтага, трэба разумець, што, пакуль грошы будуць «гуляць» па рахунках, курс можа змяніцца. Не абавязкова ў менш выгадны для прадаўца бок, але калі рубель за гэты час хоць трошкі прасядзе, то пры продажы аўто за тыя ж умоўныя 30 тысяч даляраў можна будзе згубіць на курсе 1000 даляраў і нават больш. 

Выхад ёсць

Тым не менш, суразмоўца прызнаецца, што ён і яго калегі ў пэўнай ступені знайшлі выгадны для ўсіх, апроч дзяржавы, варыянт абыходу гэтых абмежаванняў.

«Частка аўто, якія прадаюцца на камісійных пляцоўках, па факце належаць уласнікам пункта або перагоншчыкам/перакупам, з якімі пляцоўка мае цесны кантакт.

Таму цяпер, калі ёсць магчымасць прывезці юрыдычнага ўласніка аўто на падпісанне ДКП у ДАІ ці да натарыуса, то прадаўцом і пакупніком выступаюць фізічныя асобы, для якіх нічога ў пытаннях разлікаў не змянілася, і яны могуць, як і раней, разлічыцца наяўнымі далярамі і ўпісаць рублёвую цану ў дамову.

У выніку камісіянер усё адно атрымлівае ўзнагароду за сваю працу, але ўжо не плаціць з гэтага падаткі, бо фармальна-юрыдычна да гэтай здзелкі ён не мае ніякага дачынення», — прызнаецца бізнэсовец.

Бізнэсмен мяркуе, што больш за аўтакамісіёнкі ад новаўвядзенняў пацерпіць тэрміновы выкуп аўто. Мужчына кажа, што слаба сабе ўяўляе сітуацыю, калі чалавек, якому трэба тэрмінова прадаць аўтамабіль, будзе адкрываць рахунак у банку і чакаць, калі выкуп пералічыць яму беларускія рублі за аўто.

Ці атрымаецца выкараніць нелегальных перакупаў?

Выглядае, што не. Перакупшчык, з якім паразмаўляла «Наша Ніва», прызнаецца, што без рахункаў-даведак перапрадаваць аўтамабілі стане складаней, але ягоны бізнэс гэта не спыніць.

«І раней некаторыя прадаўцы аўто адмаўляліся прадаваць машыны без ДКП, таму даводзілася шукаць «вешалку», каб перааформіць машыну. Зараз гэта давядзецца рабіць ва ўсіх выпадках».

Мужчына ўпэўнены, што існуе дастаткова людзей, якія за 100 даляраў будуць гатовыя аформіць на сябе аўтамабіль.

Як будуць ганяць аўто з Еўропы і ЗША?

Новаўвядзенні ўскладнілі працу і тым, хто спецыялізаваўся на прыгоне аўто з Еўропы і ЗША, бо прадаўцы пакідалі іх на продаж у аўтакамісіёнкі.

Перагоншчык кажа, што цяпер трэба будзе больш пільна падбіраць «вешалак» сярод ільготнікаў, каб можна было дамовіцца з імі, што пры продажы аўто трэба будзе пад'ехаць да натарыуса, каб паставіць свой подпіс. 

«Калі такіх знайсці не атрымаецца, то можна выпісаць даверанасць на трэцюю асобу, якая за невялікае ўзнагароджанне пад'едзе ў патрэбны дзень у ДАІ ці да натарыуса, каб перааформіць аўто на новага ўласніка. Выглядае, што хутка з'явіцца новы тэрмін «вешалка для даверанасці», — кажа ён.

Мужчына не бачыць катастрофы ў новаўвядзеннях, хоць і прызнаецца, што новыя правілы ўскладняюць працу і прыносяць дадатковыя выдаткі.

«Калі гаворка ідзе пра аўто коштам ад 20 тысяч даляраў, то, на маю думку, многім будзе прасцей і танней «пагуляцца» з даверанасцямі, каб пакупнік і прадавец былі фізічнымі асобамі, чым праводзіць здзелку праз банк», — упэўнены перагоншчык.

Чытайце таксама: 

Запусцілі базу даных ужываных машын 

Летась фізасобы імпартавалі ў 2,4 раза больш машын, чым год таму. Якія аўто часцей везлі з Еўропы і ЗША?

Каментары1

  • Татьяна
    06.02.2023
    НН а зачем это все в эфир писать? Вы режиму и их фискальным прихвостням такими «откровениями» только путь к поиску сокращаете и прямо указываете где рыть.
    Когда уже журналисты, политики и публичные люди начнут вначале думать не о хайпе, а о последствиях для окружающих. Научитесь наконец быть ОТВЕТСТВЕННЫМИ!

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі5

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →