Supercell закрывае доступ да ўсіх сваіх гульняў у Беларусі і Расіі
Кампанія вядома такімі папулярнымі гульнямі, як Clash of Clans і Brawl Stars.
Кампанія Supercell заблакуе ўсе свае гульні і дадаткі на тэрыторыі Беларусі і Расіі да канца вясны 2023 года. Пра гэта кампанія паведаміла 22 сакавіка на сваім афіцыйным сайце.
Прычына падобнага кроку — вайна ва Украіне.
«У адказ на вайну ва Украіне, якая працягваецца, кампанія Supercell выдаліла свае гульні з інтэрнэт-крам дадаткаў у Расіі і Беларусі. Доступ да ўсіх гульняў Supercell для ўсіх карыстальнікаў з Расіі і Беларусі будзе спынены на працягу вясны 2023 года згодна з прынятым раней рашэннем», — заявілі ў кампаніі.
Паведамляецца, што той, хто будзе карыстацца VPN для абыходу забароны, будзе таксама заблакаваны.
Supercell — стваральнік такіх папулярных гульняў, як Brawl Stars і Clash of Clans (на гэты момант ужо недаступныя для запампоўкі з інтэрнэт-крам у Беларусі і Расіі).
Нагадаем, што гэта далёка не адзіная сітуацыя з падобнымі блакіроўкамі ці сыходамі з беларускага рынку. Напрыклад, яшчэ ў снежні 2022 распрацоўшчык дадаткаў Jira і Trello адключыў усіх карыстальнікаў з Беларусі. А такія кампаніі, як Flo, Ciklum, TeamViewer, Playgendary і іншыя, увогуле ліквідавалі альбо знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі свайго бізнэсу ў Беларусі.
Каментары
Этим и помогают)