Меркаванні11

Стэндапер Мірзалізадэ: Гэта дзіўны рух — пошук суперажывання да расіянаў

Вядомы беларускі стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ расказаў пра свае адносіны з беларускай мовай і тое, што не разумее ў расіянах.

Ідрак Мірзалізадэ Идрак Мирзализаде Idrak Mirzalizade
Ідрак Мірзалізадэ падчас інтэрв'ю. Скрын відэа «А пагаварыць?»

«Мой бацька быў сябрам БНФ «Адраджэнне»

У інтэрвʼю, якое Ідрак Мірзалізадэ даў у Варшаве ютуб-каналу «А пагаварыць?», стэндапер згадвае, што яго бацька вучыўся ў Беларусі, а калі пачаў там працаваць, то перавёз сямʼю. Бацька быў сябрам БНФ «Адраджэнне».

«Гэта быў крызіс СССР. Бацька захапляўся рознымі сацыяльнымі рухамі, якія адбываліся ў свеце. Народны фронт быў не толькі ў Беларусі, але і ў Азербайджане. Тата не быў актыўным дзеячам БНФ. Ён расказваў, што зʼездзіў на зʼезд БНФ у Вільню».

Мірзалізадэ адзначае, што для яго бацькі Беларусь стала роднай краінай. Пры гэтым бацька пастаянна нагадваў сыну «Не забывай, што ты талыш (талышы — народ на поўдні Азербайджана і паўночным захадзе Ірана. — НН) з Азербайджана».

«Я хадзіў у школу і разумеў, што я талыш з Азербайджана. Вучуся ў Беларусі. Вучу беларускую мову»,

— дзеліцца ўспамінамі комік.

Мірзалізадэ згадвае, што яго бацька крытыкаваў за тое, што ён абрусеў. Пад гэтым бацька разумеў тое, што чалавек страціў свае карані:

«Гэта магло гучаць як папрок таму, што я адышоў у нейкі бескультурны бок свайго жыцця. Гэта слова часта ўжываецца сярод каўказцаў для таго, каб сказаць, што ён страціў свае карані».

«Інстытут быў для мяне месцам, дзе я баўлю час, пакуль выбіраю сваю нішу ў жыцці»

У 2009 годзе Мірзалізадэ паступіў на журфак БДУ не дзеля прафесіі.

«У той час я не разглядваў інстытут (журналістыкі. — НН) як пляцоўку, дзе атрымліваю веды і адукацыю. Інстытут быў для мяне месцам, дзе я баўлю час, пакуль выбіраю сваю нішу ў жыцці».

Стэндапер згадвае, што ў студэнцкі час ён захапляўся брытанскім журналістам Робертам Фіска, які шмат пісаў пра палітыку заходніх краін адносна краін Блізкага і Цэнтральнага Усходу.

«Мне вельмі падабалася пазіцыя гэтага журналіста. Яна не была кшталту «мы нясём ліберальны парадак дня ў свет». Я тады на хвалі рамантыкі думаў, як крута будзе ездзіць па гарачых пунктах і рабіць рэпартажы»,

— адзначае Мірзалізадэ.

Акрамя гэтага, у той час будучы комік прачытаў шмат кніг Рэмарка. Па яго словах, раман «На заходнім фронце нічога новага» максімальна перадае жахі вайны. «Пасля яго думкі аб рамантызацыі вайны поўнасцю зніклі. Я зразумеў, што гэта не маё».

У час вучобы Ідрак, па яго словах, не цікавіўся пытаннямі свабоды прэсы. 

«Можа, трэба, каб расіяне разумелі ўкраінцаў і беларусаў?»

Мірзалізадэ разважае, што кожны жыве ў сваёй рэальнасці — тыя, хто збег з краіны, беларусы ў беларускіх умовах і расіяне ў расійскіх.

«Вось [расіяне] кажуць: чаму ўкраінцы [нас] не разумеюць? Але чаму ўсе ў Расіі шукаюць разумення ўкраінцаў? Навошта яно ім патрэбнае? Можа, трэба, каб расіяне разумелі ўкраінцаў і беларусаў? Нейкая дзіўная пастаноўка пытання — гэты пошук суперажывання да расіянаў. У тым ліку за мяжою.

Гэта дзіўны рух. Менавіта да расіянаў. З беларусамі мы не абмяркоўваем «Вось, украінцы нас не разумеюць». Чаму цябе павінны разумець украінцы?

Ва ўкраінцаў вайна. У цябе свая рэальнасць, і ў ёй ты максімальна робіш тое, што можаш рабіць. Ці не робіш. Мне падаецца, расіянам трэба пашукаць разумення паміж сабою. «Чаму мы адно аднаго не разумеем?» — вось выдатнае пытанне», — выказвае свой погляд Мірзалізадэ.

Мова — культурны код

Ідрак Мірзалізадэ адзначае, што важна гаварыць па-беларуску. Гэта неабходна для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Мова — гэта твой культурны код.

«Для мяне важна, што я талыш, што я ведаю, хто мае продкі і адкуль яны. Дзякуючы гэтаму я ведаю, хто я. Раней, у нейкі момант я ад гэтага аддаліўся, палічыў, што гэта не так важна. Але ў тыя гады я сябе адчуваў агідна, бо згубіў усе каштоўнасці. Цяпер я імкнуся вярнуць тое, што згубіў. Гэта важна таму, што дае адчуванне глебы пад сабою», 

— тлумачыць Мірзалізадэ.

Але стэндапер заўважае, што ён думае на рускай мове і лічыць сябе рускамоўным чалавекам. «Вось я вырас у Беларусі, у якой размаўлялі на рускай мове. І я на ёй размаўляў. У сямʼі я вывучыў азербайджанскую і трохі талышскую. Беларускую мову я вывучыў у школе», — згадвае Ідрак.

Мірзалізадэ прызнаецца, што не можа размаўляць на беларускай мове добра, бо не мае практыкі.

«Я рабіў выступ на беларускай мове і тыдзень практыкаваў беларускую мову, імкнуўся з сябрамі размаўляць па-беларуску», — прыгадвае стэндапер.

Ідрак Мірзалізадэ выказвае думку, што ў сённяшняй Беларусі знішчаецца беларуская мова, адбываецца капітальная русіфікацыя. Ён адзначае, што беларускую мову імкнуцца прэзентаваць як мову пратэстаў, але ў першую чаргу гэта мова народу, мова Вялікага Княства Літоўскага. У той жа час для чыноўніка чалавек, які гаворыць на беларускай мове, — проста апазіцыйна настроены.

«Калі ты размаўляеш на беларускай мове, то ты імкнешся быць беларусам. А ўлада якраз праціўнік таго, каб людзі былі беларусамі, каб людзі захоўвалі свой культурны код».

Чытайце яшчэ:

«Мне трэба чакаць ВНЖ крымінальніка». Слава Камісаранка расказаў, куды пераязджае, і пажартаваў пра складанасці легалізацыі

Комік Нарышкін запускае беларускамоўны падкаст

Зорка стэндапу Ірына Прыходзька — пра асаблівасці беларускага гумару і эміграцыю праз вайну

Каментары1

  • Беларус у эміграцыі
    07.06.2023
    Талыш, які размаўляе на нашай роднай мове лепей чым 80% беларусаў. Дзякуй Ідрак, дзякуй табе брат за тваю пазіцыю!

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →