Грамадства11

Былы сілавік, завочна асуджаны па справе аб «падпале дома Гайдукевіча»: Не ведаю, дзе той дом знаходзіцца

Дзяніс Хаміцэвіч — адзін з асуджаных па справе Гайдукевіча. Ён цяпер за мяжой, таму атрымаў завочны тэрмін. У эфіры ютуб-канала «Пара!» ён расказаў, што ведае пра фігурантаў крымінальнай справы, якім у сукупнасці прысудзілі 250 гадоў.

Дзяніс Хаміцэвіч. Скрын ютуб-канала «Пара!»

Апошняе месца працы Дзяніса Хаміцэвіча — начальнік аховы ўчастка вытворчасці «Мінская пошта». Да гэтага ён служыў у 8-м упраўленні Дэпартамента аховы МУС Беларусі, якое займаецца аховай дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаваў.

Дзянісу Хаміцэвічу завочна прысудзілі 16 гадоў па справе, звязанай з падпалам дома Гайдукевіча.

Сам ён не бачыў дома дэпутата і не ведае, дзе ён знаходзіцца. Але, па яго словах, калі б перад ім паставілі такую задачу, то «яна б была выкананая і дом бы згарэў».

Хаміцэвіч мяркуе, што адзінае, праз што на яго маглі звярнуць увагу праваахоўныя органы, гэта дваровыя маршы, у якіх ён браў удзел у 2020 годзе. Ён сцвярджае, што ніколі не ўдзельнічаў ні ў якіх падпалах, і справу аб падпале дома Гайдукевіча лічыць сфальсіфікаванай.

дело о поджоге дома Гайдукевича справа аб падпале дома Гайдукевіча criminal case on the arson of Haidukevich's house
Абвінавачаныя па справе, адзін з эпізодаў якой — спроба падпалу дома Гайдукевіча. Фота: БелТА

Хаміцэвіч выказаў меркаванне, што на людзей, якія былі абвінавачаныя па справе, сілавікі выйшлі праз аднаго чалавека, з якім некаторыя з іх былі на сувязі. Але прозвішча не назваў.

«Гэты чалавек, на маю думку, недзе зрабіў грубую памылку, якая прывяла да ўсяго гэтага».

Звесткі пра людзей, хутчэй за ўсё, атрымалі праз інцыдэнт з камандай «Чорнай кнігі Беларусі», калі супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко змог у яе ўвайсці і працяглы час супрацоўнічаць.

На словах Хаміцэвіча, усе 18 абвінавачаных па справе ніяк не былі паміж сабою звязаныя. Адзін з абвінавачаных — Дзяніс Філончык, які атрымаў 9 гадоў пазбаўлення волі, — сябар Дзяніса Хаміцэвіча.

«З ім мы каля дома наводзілі прыгажосць. Дастаткова часта сустракаліся. Таму, мне здаецца, яго і ўзялі ў распрацоўку. Ён ніякі не сілавік. У свой час у яго былі прывады ў міліцыю», — адзначае Хаміцэвіч.

Дзяніс кажа, што не знаёмы з сям'ёй Вайцяховічаў з Барысава. Муж і жонка Вайцяховічы, а таксама сын і нявестка атрымалі ад 11 да 21 года.

Ён звяртае ўвагу, што гэтых людзей арыштавалі яшчэ ў жніўні 2021 года. А Дзяніс Філончык і Уладзімір Савянкоў былі затрыманыя толькі 2 снежня 2021 года.

«Калі б гэтыя людзі былі паміж сабою звязаныя, то такія людзі, як Уладзімір Савянкоў, ужо б не знаходзіліся ў Беларусі», — мяркуе Хаміцэвіч.

Дзяніс расказаў, што Уладзімір Савянкоў раней быў адным з камандзіраў Мінскага абласнога АМАП і некалі праходзіў службу ў вайсковай часці 3214.

«Мне здаецца, што гэты чалавек з-за сваёй палітычнай пазіцыі размаўляў са сваімі былымі таварышамі па службе. Магчыма, нехта з іх зрабіў данос на яго»,

— мяркуе Хаміцэвіч і адзначае, што з Савянковым яны разам былі ў адной спартыўнай арганізацыі, дзе Дзяніс быў сакратаром.

Пра гісторыю з падпалам дома Гайдукевіча Хаміцэвіч ведае, па яго словах, толькі з навінаў.

«Гайдукевіч заяўляе, што ў яго дзеці і ён нікому не прабачыць, звяртаючыся ў тым ліку і да мяне, то хачу яму перадаць, што мы таксама ўсё памятаем і вернемся дадому ў кожным разе»,

— заяўляе Хаміцэвіч.

Чытайце яшчэ:

Абвінавачаных па справе Гайдукевіча асудзілі да велізарных тэрмінаў. Пракоп'еву далі завочна 25 гадоў

«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым

Каментары1

  • В.
    27.06.2023
    Цікавае інтэрв'ю і цікавы чалавек.

    Дзякуй.

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →