Здарэнні

«Планавалі атакі на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых» — што расказалі на ТБ пра сям'ю Вайцяховічаў, якіх вінавацяць у тэрарызме

15 верасня на ўсіх дзяржаўных тэлеканалах выйшлі сюжэты, прысвечаныя барысаўскай сям’і Вайцяховічаў. Вольгу і Віталя Вайцяховічаў, іх сына Улада з жонкай Насцяй затрымалі 13 жніўня. Іх вінавацяць у кіданні кактэйля Молатава ў дом Алега Гайдукевіча і падрыхтоўцы да шэрагу іншых злачынстваў.

«Наша Ніва» ўжо пісала, што вядома пра гэтую сям’ю.

А вось што расказалі на тэлебачанні.

Вайцяховічы даўно трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, паведамілі ў сюжэце СТБ. Уладам зацікавіліся пасля таго, як ён паставіў GPS-трэкер на аўто міліцыянта. Трэкер заўважылі, з таго часу Уладам занялося КДБ. 

Сачылі за сям’ёй даўно: у сюжэце нават ёсць відэаздымка, як сям’я збіраецца на рыбалку. Вайцяховічаў праслухоўвалі, запісвалі іх размовы.

Паведамляецца, што Улад з бацькам планавалі некалькі тэрарыстычных атак: на сілавікоў, суддзяў, тэлевядучых і Гайдукевіча. Планавалі выкрадаць, катаваць і запісваць пакаяльныя відэа.

Бацька прапанаваў сыну дапамогу ў «пакушэнні» на Гайдукевіча. Вырашылі зрабіць выгляд, што едуць усёй сям’ёю на рыбалку, прайшліся каля дома Гайдукевіча з малым. Схавалі непадалёк бутэлькі з кактэйлямі Молатава.

Пасля ўначы бацька кінуў бутэльку. На відэа сам Віталь Вайцяховіч прызнаецца, што кідаў гаручую сумесь.

Пра напад на дом Гайдукевіча сілавікі ведалі загадзя і кантралявалі сітуацыю, калі верыць сюжэту на ТБ. Але Вайцяховічаў не затрымлівалі адразу, каб устанавіць іншых фігурантаў справы.

Пасля Вайцяховічы планавалі ўзарваць машыну міліцыянта ў Барысаве. Улад Вайцяховіч на відэа расказвае, як рыхтавалі кактэйль Молатава. Таксама ён кажа:

«Планавалі, каб бацька паліў машыну гаручай сумессю з бутэлькі, пасля да дрона прывязаць таблеткі сухога гаручага, падпаліць іх і каб дрон падпаліў аўто».

Да дрона, праўда, справа не дайшла. Калі Віталь Вайцяховіч паліваў аўто гаручай сумессю, яго з сынам затрымалі.

Улад і бацька былі выканаўцамі злачынства, Анастасія, жонка Улада, была аператарам, паведамляецца ў сюжэце. Акрамя таго, на аўдыя Улад абмяркоўвае з ёй некаторыя планы.

Якое дачыненне да злачынстваў мае Вольга Вайцяховіч, з сюжэтаў не вельмі зразумела.

Агулам па справе затрымана больш за 20 чалавек, расследаванне працягваецца, паведамляе КДБ. Абвінавачаныя супрацоўнічаюць са следствам, даюць прызнальныя паказанні. Заведзеная справа па артыкуле 289, акт тэрарызму. Вайцяховічам пагражае да 15 гадоў.

Каментары

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку10

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Шампунь-гейт». На спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна здарыўся сэксісцкі скандал12

У Беларусі прадаюць VW Passat B6 з прабегам амаль мільён кіламетраў. Але і ён можа быць не арыгінальным2

КНДР аб'явіла пра запуск свайго «Арэшніка»

Маладыя башкіры фатаграфуюцца то з нацыянальным сцягам, то з расійскім імперскім. І просяць прабачэння — ва ўсіх па чарзе10

Самы малады футбаліст у гісторыі зборнай Беларусі падпісаў кантракт з партугальскім грандам

У Кітаі здарыўся землятрус. Дзясяткі загінулых2

«Кот Кеша праходзіў суразмоўе з гаспадарамі кватэры». Беларусы распавялі пра свой кранальны досвед эміграцыі разам з жывёламі

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе32

Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку10

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →