Нерухомасць2020

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Гэты дзіўны катэдж у мінскім мікрараёне Уручча стаяў закінутым практычна з канца 90-х. Старажылы яшчэ памятаюць, як тут быццам бы збіраліся адкрыць рэстаран, але аб'ект так і не запрацаваў. Лёс пабудовы вырашалі больш за 20 гадоў, і вось на гэтым тыдні на вуліцы Гарадзецкай нечакана з'явілася будаўнічая тэхніка, як піша Realt.by.

Паводле інфармацыі, знойдзенай Realt.by у адным старым дакуменце па выкарыстанні аб'ектаў незавершанага будаўніцтва на сайце Мінгарвыканкама, закінутая пабудова раней належала гаражна-будаўнічаму кааператыву «Будтэхніка». Кааператыў меў намер пабудаваць тут падземную стаянку на 22 месцы, а таксама ўзвесці офісную надбудову (той самы катэдж).

Яшчэ ў 2003 годзе ад забудоўшчыка запатрабавалі выканаць вымогі МНС па арганізацыі сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння і дымавыдалення. Па якіх прычынах кампаніі «Будтэхніка» так і не ўдалося выканаць патрабаванні МНС, невядома, але пасля таго цагляны катэдж з чарапічным дахам прастаяў у замарожаным выглядзе яшчэ 20 гадоў і стаў мясцовай легендай.

Адны лічылі, што гэта «новы беларус» будаваў дом для сваёй сям'і, але не разлічыў сваіх магчымасцяў. Іншыя казалі, што гэта не дом, а рэстаран, які нават працаваў нейкі час, але хутка зачыніўся. Трэція думалі, што пабудову ўзвялі незаконна, бо стаіць блізка да жылога дома і займае яго зялёную тэрыторыю.

Здаецца, ніхто ў гэтай сітуацыі рацыі і не меў. Днямі загадкавы катэдж абгарадзілі, а на будаўнічым плоце з'явіўся пашпарт аб'екта. Заказчыкам работ на ім значыцца УКБ Заводскага раёна. У пашпарце паведамляецца, што на месцы дома праводзяцца работы па «добраўпарадкаванні і азеляненні парушаных зямель».

У выніку на пляцоўцы з'явілася будаўнічая тэхніка. Стаянку з камерцыйнай надбудовай, якая так і не пачала працаваць, пачалі зносіць. Справіцца са зносам капітальнага збудавання, а таксама добраўпарадкаваць і азеляніць участак збіраюцца да верасня гэтага года.

Журналісты Realt.by патэлефанавалі ва УКБ Заводскага раёна, дзе ім растлумачылі, што на вуліцы Гарадзецкай ва Уруччы ідзе знос аб'екта, не ўведзенага ў эксплуатацыю.

«Ідзе знос гэтай кавярні. Ёсць загад, па якім мы павінны ліквідаваць усе недабудаваныя аб'екты ў горадзе Мінску. Мы пасадзім траву і пойдзем. Нічога будаваць мы там не збіраемся».

Каментары20

  • Acab
    08.07.2023
    хмык, нарэшце зьнішчаць!
  • хмык
    08.07.2023
    Acab, так. бо непрыемна было бачыць нават проста зрэдку пралятаючы міма па кальцавой. хаця, думаю, прэзідэнт, якога ён згадваў, мажліва наадварот гэткую "красівасьць" упадабаў бы, калі б пабачыў )
  • Common sense
    08.07.2023
    хмык, если не секрет,а что для вас является образцом "красивости" из построенного за последние 30 лет. Как по мне в этом здании ничего ужасного не было. Ну архитектура так себе,но честно говоря панелька которая за этим домом выглядит хуже. Я бы лучше её снёс.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»22

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці3

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй7

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»22

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →