На апошніх таргах года даляр вырас на 4,34 капейкі да 3,4735 беларускага рубля.
Такім чынам за год курс рубля дэвальваўся на 9,15 працэнта. У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.
Еўра сёння вырас на 1,38 капейкі да 3,5753. За год рост склаў 9,8 працэнта (было ў пачатку года — 3,52).
У 2023 годзе рост даляра склаў 16,12%, еўра — 21%
Расійскі рубель сёння знізіўся на 5,68 капейкі да 3,3488 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 7,46 капейкі да 4,85 за 10 адзінак.
Каментары