Дар'я Домрачава выпісалася з радзільні і падзякавала персаналу
Вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава другую сваю дачку, як і першую, нараджала ў Мінску. Выпісаўшыся з бальніцы, яна звярнулася са словамі падзякі да медперсаналу 5-й мінскай радзільні.
На фота, апублікаваным з гэтай нагоды, Домрачава стаіць у атачэнні медыкаў, трымаючы ў руках дачку, а побач — яе муж і бацька дачкі Оле-Эйнар Б'ёрндален (з паветранымі шарыкамі ў руках).
Дзяўчынку Дар'я Домрачава нарадзіла 17 ліпеня. Як яе назвалі, пакуль не паведамляецца. Сёння былая спартсменка выпісалася з радзільні і, як паведамляецца, паедзе дахаты.
Першую дачку, Ксенію, Домрачава нарадзіла 1 кастрычніка 2016-га года таксама ў Мінску, толькі ў іншай радзільні — 6-й. Цяпер гэтая дзяўчынка ўжо школьніца і летась пайшла ў школу ў Манака, дзе цяпер жыве ўся сям'я.
Каментары
поздравляю, товарищи доктора, медсестры и санитарки
вас и себя тоже. за то, что Герой Беларуси получает пенсию и пособие на ребенка за наш с вами счет