Грамадства3535

«Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам

У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае, якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву.

Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП — БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты — гэта нармальна.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:35 — ці стала шокам для Лукашэнкі забойства Прыгожына і што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі

06:24 — які Лукашэнка перамоўшчык

08:31 — моц Пуціна перабольшаная

11:22 — чаму Лукашэнка не высылае вагнераўцаў у абмен на адкрыццё памежных пераходаў

14:01 — чаму грызуцца праўладныя актывісты: Вараніца супраць Бондаравай і Азаронка

17:58 — чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

19:54 — хто быў Рыгорам Азаронкам у сталінскім СССР?

22:41 — што азначае прызначэнне Шпакоўскага дарадцам-пасланнікам у Расіі

24:23 — як змяніўся Лукашэнка за апошнія 13 гадоў і ў які момант улада стала для яго сэнсам жыцця

33:06 — ці можа Лукашэнка змяніцца

36:05 — да каго з дыктатараў найбольш падобны Лукашэнка

40:34 — за што Лукашэнку палюбілі ўкраінцы

43:06 — да каго з атачэння прыслухоўваецца Лукашэнка

47:00 — якім можа быць канец Лукашэнкі

48:29 — чаму Лукашэнка працягвае рэпрэсіі і што можа прымусіць яго пайсці на саступкі

52:51 — БЛІЦ: «Слуга народа» ці «Гульня тронаў», «Песняры» ці Міхалок

56:02 — як пройдуць выбары 2025 года

1:03:38 — калі Лукашэнка быў найбольш слабы

1:04:52 — што магло прымусіць Лукашэнку сысці ў 2020-м

1:07:39 — «КХП — БНФ — гэта секта імя Зянона Станіслававіча»

1:12:44 — чаму ў апазіцыі не прыжыўся Валерый Цапкала

1:14:05 — што разбурае беларускую апазіцыю

1:16:12 — пра Аляксандра Азарава

1:16:49 — пра дзейнасць Ціханоўскай

1:18:05 — чаму Павел Латушка — наймацнейшая фігура ў атачэнні Ціханоўскай

1:19:03 — ці ўзмацняе палітычна Бабарыку турма

1:21:23 — калі пачнуцца перамены

1:22:36 — якія новыя сілы ўплыву фарміруюцца пры Лукашэнку

1:25:36 — пра вагу Віктара і Мікалая Лукашэнкаў

1:27:15 — пра фігуру прэм’ера Рамана Галоўчанкі

1:28:23 — навошта Лукашэнку Качанава

1:29:08 — чаму Лукашэнка не размаўляе па-беларуску

1:36:40 — Лукашэнка — гэта гібель Беларусі ці яе нараджэнне?

1:39:22 — навошта Лукашэнка ўвесь час ездзіць да Пуціна

1:41:38 — які план Пуціна наконт Беларусі

1:42:42 — чаму ў Беларусі дагэтуль папулярная асоба Пуціна

1:43:31 — ці можа Беларусь развярнуцца ў бок ЕС

1:47:03 — ці меў рацыю Прэйгерман, які перад выбарамі заклікаў не разгойдваць човен

Каментары35

  • Крарта
    10.09.2023
    Палітычны фаніазёр, лепш бы кіраўніком тралейбуса у Польшчы працаваў было б больш карысьці
  • Isn't
    10.09.2023
    шаноўныя эксперты і людзі добрай волі, асабліва ўсё тыя хто яшчэ не зразумеў хто такі Лукашэнка? Калі жадаеце зразумець, ведаць псіхатып і на правільна прагназаваць яго паводзіны, то пачытайце калі - ласка пра Віцябскага маньяка Міхасевіча (англ. Gennady Mikhasevich) ў англамоўнай Вікіпедыі. Бо менавіта там знойдзеце дыягназ *psychopathy*. Вы знойдзеце адказ на псіхагагічны партрэт: паталагічная хлусня, адсутнасць сумлення ці раскаяння, нахіл да гвалту і псіхалагічнай маніпуляцыі, садызм, імпульсіўнасць, нарцысізм, псіхоз, ШЫЗА, галюцынацыі, вар'яцкія памылкі; сацыяпатыя, не здольнасць вучыцца на памылках; асоба цалкам пазбаўленая сумлення і пачуццяў да іншых; эгаізм без найменшага пачуцця віны ці шкадавання; выкарыстанне жорсткасці для атрымання паўнамоцтваў, эксплуататарскія схільнасці, грэбаванне уладай і разбуральнае ўзбуджэнне; паталагічны нарцысізм, злаякасны нарцысізм і псіхапатыя, шызафрэнія; зманлівы стыль міжасобасных зносін: кіраванне ўражаннямі або павярхоўнае абаянне, разадзьмутае і грандыёзнае пачуццё ўласнай добрай якасці, паталагічная хлусня/падман і маніпуляцыя ў мэтах асабістай выгады; адсутнасць сумлення ці віны, чэрствасць і адсутнасць эмпатыі, няздольнасць прыняць адказнасць за свае ўчынкі; імпульсіўны і безадказны лад жыцця: безадказныя і ненадзейныя паводзіны, фінансава паразітычны лад жыцця і адсутнасць рэалістычных, доўгатэрміновых мэт; гвалт; знеўважанне людзей; агрэсія, сэксуальныя злачынствы, іншыя злачынствы, агрэсія, засмучэнне паводзін....
    *******
    З такім як Лукашэнка няма аб чым дамаўляцца. Разлічваць што Лукашэнка можа змяніцца усяроўна што разлічваць на тое што можа змяніцца маньяк садыст і гвалтоўнік, дзетазабойца камуніст Міхасевіч ці камуніст - настаўнік Чыкаціла, якія ня толькі састаялі ў камуністычнай партыі, але і былі пазаштатнымі супрацоўнікамі міліцыі.
  • Кіроўца
    10.09.2023
    Крарта, а вы мабыць напісалі свой камент седзячы за стырном тралейбуса?

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →