Культура

Абвясцілі збор сродкаў на кансервацыю бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Ушацкае дзяржаўнае выданне «Патрыёт» абвясціла пра адкрыццё рахунку для збору сродкаў на кансервацыю і аднаўленчыя работы на бернардзінскім кляштары ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна. Гэта адзіны ў краіне храм у гонар святой Веранікі.

Выданне піша пра неабходнасць тэрміновай пабудовы на кляштары часовага даху і кансервацыі фрагментаў сцен.

Кляштар доўгі час стаіць без дагляду і без кансервацыі. У красавіку 2023 года ў ім абрынулася сцяна.

Касцёл XVIII стагоддзя ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння (2-я катэгорыя), але такі высокі статус не паспрыяў спыненню яго разбурэння.

Нарэшце ўлады задумаліся пра неабходнасць кансервацыі пакуль не цалкам страчанага кляштара.

Адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак:

BY39AKBB31320112601822300000, код AKBBBY2X, УНП 300006248.

Больш падрабязна пра бернардзінскі кляштар на Ушаччыне чытайце тут

Каментары

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка19

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →