Меркаванні22

«Музычнае агенцтва, кінацэнтр, хабы». Будкін апісаў, што трэба для развіцця культуры

Кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін выклаў у фэйсбуку свае думкі з нагоды Кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі, які прайшоў у Варшаве ў мінулыя выхадныя. Апрача іншага, культурны менеджар акрэсліў, чаго, на ягоную думку, беларускай культуры сёння не хапае і што ёй на сёння патрэбна.

Найперш — добра, што такая падзея адбылася. Магу ўявіць, наколькі арганізацыйна гэта было няпроста і віншую ўсіх датычных з тым, што задуму атрымалася ўвасобіць.

Гэта была двухдзённая размова пра пошук сябе ў новых абставінах. Пра роспач, боль, расчараванне, крыўду. Пра тое, як застацца ў прафесіі і як у прынцыпе выжыць — і на чыста побытавым узроўні, і на ўзроўні захавання як нацыі.

Сапраўды, гэта неймаверны выклік для ўсіх нас. І, кажучы тут «нас», безумоўна маю на ўвазе і тых беларускіх творцаў, якія вымушана з'ехалі і знаходзяць сябе наноў, і тых, хто жыве і стварае ва ўмовах татальнай цэнзуры і пераследу ў падполлі, часта па-за зонай бачнасці.

Дык вось для ўсіх нас — гэта агульнае поле для дзеянняў. Агульная беларуская культурная прастора, у якой неабходна адбудоўваць сістэму сувязяў і інфраструктуру.

Нядаўна Беларуская рада культуры ініцыявала даследаванне гэтай прасторы (рыхтуецца да публікацыі), якое выявіла, што на сёння працуе каля 200 беларускіх незалежных арганізацый і ініцыятыў у сферы культуры.

На пытанне, чаго сёння не хапае ў той ці іншай сферы культуры, іх прадстаўнікі так ці інакш казалі пра інфраструктурныя патрэбы: сетку кнігараспаўсюду, заснаванне музычнага агенцтва, менеджарскага і прадзюсарскага кінацэнтра, камунікацыйных пляцовак, сеткі амбасадаў культуры, хабаў, фізічных пляцовак для рэпетыцый і тэатральных паказаў, адукацыйнага цэнтра для арт-менеджараў, установы па працы з нацыянальнай памяццю, цэнтра дызайну, асацыяцыі фатографаў і г. д.

Для таго, каб гэта інфраструктура з'яўлялася і эфектыўна працавала, трэба навучыцца ўзаемадзейнічаць. З гэтым у нашым полі назіраюцца пэўныя праблемы, бо не хапае рэсурсаў, часу, ведаў на адладжванне камунікацыі, ёсць пытанні бяспекі і ў цэлым недаверу адно да аднаго, а часам банальна перашкаджаюць эмоцыі і няўменне ўзвысіцца па-над дробнымі спрэчкамі дзеля больш важных спраў.

Тая панэль, на якую мяне запрасілі, акурат і была прысвечана пытанням узаемадзеяння. І ў прынцыпе ўсё, што паспелі напрацаваць там за кароткі час тры групы, было сугучна між сабою.

Нам патрэбная пляцоўка, якая б адказвала за адладжванне камунікацыі між арганізацыямі і арт-актывістамі, спрыяла б у працы над падрыхтоўкай стратэгічна важных для сферы дакументаў, а ў будучыні непасрэдным чынам уплывала на дзяржаўную палітыку ў сферы культуры.

Калі развіць думку далей, то гэта такі

культурніцкі протапарламент, які б увабраў найбольш актыўных і канструктыўных прадстаўнікоў поля культуры, тых, хто не баіцца ўзяць на сябе адказнасць і гатовы працаваць на карысць усёй сферы.

Неаднаразова абмяркоўваў ідэю «культурніцкага Сойма» з калегамі з розных арганізацый, і пазначу тут узаемную згоду і разуменне, што гэта не можа быць пляцоўкай пры нейкай канкрэтнай арганізацыі. Не стаіць задачы сцягнуць усе рэсурсы на кагосьці аднаго, бо гэта недальнабачна і чыста фізічна немагчыма.

Размова — пра распрацоўку механізмаў сумеснага ўдзелу ўсіх суб'ектаў культурніцкай палітыкі, як у Беларусі, так і за мяжой. І працы гэтай на ўсіх хопіць.

Моцна дапаможа, калі напішаце, чым канкрэтна вы гатовы быць карыснымі ў адладжванні працэсаў у беларускім культурніцкім полі — у плане экспертызы, напрыклад, ці арганізацыйна. Альбо проста маральна, што таксама надзвычай важна.

Каментары2

  • Сатурн
    20.09.2023
    Слушайте, а почему этой площадкой не может быть уже существующая Беларуская Рада Культуры? Зачем еще плодить одну организацию, даже если это "протопарламент"?
  • Мх
    20.09.2023
    Класічная ўжо памылка 1918 года. Замест таго, каб ствараць органы ўлады у выгнанні, зноў ствараюцца "тэатры", "пляцоўкі", "культурныя суполлкі".

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →