Беларускі галкіпер казахстанскага «Каспія» зламаў нагу ў трох месцах
У Максіма Плотнікава ўрэзаўся форвард «Кайрата».
Інцыдэнт адбыўся падчас матча 24-га тура чэмпіянату Казахстана. На 53-й хвіліне форвард Артур Шушаначаў у барацьбе за мяч жорстка ўрэзаўся ў беларуса.
Пасля гульні «Каспій» апублікаваў здымак Плотнікава: нага беларуса зламаная ў трох месцах. Брамніку ўжо зрабілі складаную аперацыю, яго чакае доўгае аднаўленне.
Выздараўлення Максіму «Каспій» пажадаў на дзвюх мовах: па-казахску і па-беларуску.
На момант здарэння «Каспій» вёў у ліку 1:0, а пасля замены Плотнікава прапусціў мяч: 1:1.
«Каспій» займае апошняе месца ў турнірнай табліцы і ўжо вядома, што пакіне вышэйшую лігу.
Дарэчы, менавіта ў Казахстане ў вышэйшай лізе самая вялікая беларуская дыяспара: 20 гульцоў.
У расійскай прэм'ер-лізе, дзе раней было найбольшае беларускае прадстаўніцтва, гуляе толькі 10 футбалістаў.
Каментары