Свет44

У Пяскова спыталі наконт здароўя і двайнікоў Пуціна

Чуткі наконт кепскага здароўя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які нібыта не пакідае бункера, а ўсе сустрэчы праводзяць яго двайнікі, дайшлі да Крамля. Хто і як менавіта задаў такое пытанне прэс-сакратару Крамля Дзмітрыю Пяскову, не паведамляецца. Але канал журналістаў з крамлёўскага пула апублікаваў адказ Пяскова.

Уладзімір Пуцін у Дзербенце абдымае незнаёмую дзяўчынку, якая папрасіла з ім сфатаграфавацца. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Ніякіх няма двайнікоў». У Крамлі аднеслі паведамленні аб двайніках Пуціна да катэгорыі абсурдных інфармацыйных качак. І заадно супакоілі з нагоды здароўя прэзідэнта: «З ім усё добра, гэта чарговая качка» — перадае адказ Пяскова канал.

Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася прадметам абмеркаванняў. З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў і іншых візіцёраў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.

Таму, калі Пуцін з’яўляецца на публіцы (напрыклад, прыходзіць у кватэру да незнаёмых людзей у Марыупалі або абдымаецца з незнаёмай дзяўчынай у Дзербенце), выказваюцца канспіралагічныя тэорыі, што гэта робіць ягоны двайнік.

Каментары4

  • Янка
    24.10.2023
    Лепшы доказ існавання двайнікоў - істотная супярэчлівасць паводзінаў у параўнальных сітуацыях, што ў выпадку з пуціным і адбываецца
  • вед
    24.10.2023
    Двойники детей целуют в пупок и лоб, а тот, который настоящий - это гэбистское закомплексованное х**ло, трясущееся за свое здоровье и сидящее в бункере.
  • Свабодны чалавек
    24.10.2023
    а чаму адказалі не з відэа? А тэкстам? 

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →