Грамадства44

БелАЭС абышлася ў 5,36 мільярда даляраў — Мінфін РФ

Раней прадугледжвалася, што пагашэнне беларускім бокам крэдыту пачынаецца праз шэсць месяцаў з даты ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі, але не пазней за 1 красавіка 2024 года, і ажыццяўляецца 30 роўнымі долямі кожныя 6 месяцаў.

Беларуская АЭС. Фота: Reform.by

Агульны аб'ём выкарыстання крэдыту на будаўніцтва БелАЭС складзе 5,36 мільярда даляраў, у тым ліку ў 2023 годзе — каля 100 мільёнаў даляраў, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы Мінфіна Расіі), піша Reform.by.

Запіска была падрыхтавана ў пачатку года для абгрунтавання змяненняў у Пагадненне паміж урадамі Расіі і Беларусі аб прадастаўленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі ад 25 лістапада 2011 года. Урад РФ 25 лютага 2023 года ўхваліў змены, а ў канцы верасня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола.

Згодна з абноўленым пагадненнем, «Крэдыт выкарыстоўваецца беларускім бокам у 2011-2023 гадах», а «пагашэнне беларускім бокам крэдыту пачынаецца праз 6 месяцаў з даты ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі, але не пазней за 1 красавіка 2024 года, і ажыццяўляецца 30 роўнымі долямі кожныя 6 месяцаў». Плацяжы па крэдыце праводзяцца выключна ў расійскіх рублях.

У тлумачальнай запісцы Мінфіна РФ сцвярджалася, што, па інфармацыі дзяржкарпарацыі «Расатам», з лютага 2022 года графік выканання работ па ўводу ў эксплуатацыю блока № 2 БелАЭС «зведаў змены, галоўным чынам, з-за дзеянняў беларускіх субпадрадчыкаў, з прычыны чаго прагнозны тэрмін уводу АЭС у эксплуатацыю пераносіцца на жнівень 2023 года (каля 90% праекта рэалізавана)».

Там жа называецца выніковая сума крэдыту на будаўніцтва БелАЭС — блізу 5,36 млрд даляраў ЗША, у тым ліку ў 2023 годзе — блізу 100 млн даляраў.

«Станам на 15 сакавіка 2023 года выкарыстана сродкаў крэдыту на суму 5,28 млрд даляраў ЗША», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.

У Мінфіне РФ адзначалі, што беларускі бок звярнуўся з просьбай аб прадаўжэнні перыяду выкарыстання крэдыту да 31 снежня 2023 года і пераносе тэрміну яго пагашэння на адзін год у верасні 2022 года.

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь запатрабавала ад расійскага боку кампенсацыю за зрушэнне тэрмінаў уводу БелАЭС у эксплуатацыю (тэрміны пераносіліся некалькі разоў, другі энергаблок усё яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю).

Расейскі бок, са слоў Лукашэнкі, прапанаваў кошт на свежае ядзернае паліва на ўзроўні расійскіх коштаў і гарантыйны тэрмін на асноўныя вузлы на пяць гадоў. Пазней «Расатам» патлумачыў зрух тэрмінаў будаўніцтва БелАЭС пандэміяй і замежнапалітычным становішчам і заявіў, што сёння з беларускім бокам нявырашаных пытанняў няма.

Каментары4

  • Вопрос
    02.11.2023
    Здесь вот какой факт интересен, БелАЭС построили за 5.36 млрд, а кредит выделили на 10 млрд, и как я понимаю, проценты по кредиту платили именно с расчетом основной сумму, т.е. с 10 миллиардов. А проценты по кредиту озвучивались не маленькие. И куда ушли остальные 4.64 млрд, или их семейка уже освоила?
  • Сатурн
    02.11.2023
    Вопрос, иди книжки почитай. Проценты по кредиту начисляются и платятся ВСЕГДА И ТОЛЬКО ЗА ИСПОЛЬЗОВАННЫЕ СРЕДСТВА.
  • Кировца на панов
    02.11.2023
    Вопрос, тут вопрос скорее в том, что общая сумма кредита почему-то в "фантике" $, а погашать его исключительно в "могучем" ₽. Остальное уже и побоку как-то.
    Что касаемо комментатора раньше меня, проценты начисляются согласно кредитному договору. Чаще всего на остаток основного долга. Иди сам сначала книжки почитай. Я с кредитами в Беларуси столкнулся и как физик, и как предприниматель. Лучше б почку продал, меньше вреда для здоровья было бы. И расходов, соответственно.

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»16

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Усе навіны →
Усе навіны

Эканаміст Данейка: Цяпер пры рэформах эканомікі не будзе ўспышак беспрацоўя4

Яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі12

Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі». Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай2

У Гомельскай вобласці згулялі вяселле 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы юнак3

Трамп з'явіўся на публіцы з новай прычоскай ВІДЭА7

У Магілёве касірка выклікала міліцыю на прадаўца валюты, бо даляры не шамацелі

Артыст балета з Пуціным на грудзях заявіў, што з'язджае з Расіі9

Лукашэнкаўскага шпіца ў ААЭ сустрэла ганаровая варта8

У межах вуліц Захарава — Андрэеўскай у Мінску ўзвядуць жылы комплекс у скандынаўскім стылі ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»16

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Галоўнае
Усе навіны →