Развіццё Рудзенска ў якасці горада-спадарожніка Мінска пакуль ставяць на паўзу
Прыярытэт у найбліжэйшы час застанецца за Смалявічамі, пра гэта расказала «Мінск-Навінам» старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.
— Усё залежыць ад эканомікі, ці паедуць туды людзі, бо Рудзенск знаходзіцца далей, — падкрэсліла старшыня камітэта. — Спецыялісты аблвыканкама паказалі нам генеральны план Смалявічаў і свае распрацоўкі на далейшую перспектыву. Таму, хутчэй за ўсё, так як уся інфраструктура ўжо пабудаваная, лепш працягнуць узводзіць кварталы ў Смалявічах.
У Смалявічах могуць з'явіцца дадатковыя жылыя кварталы для мінскіх чаргавікоў.
Гонтарава лічыць, што асвойваць Рудзенск цяпер эканамічна немэтазгодна, бо прыйдзецца ўзводзіць усю інжынерна-транспартную інфраструктуру, таму яго пачнуць развіваць пазней.
Каментары