МУС пахваліўся, што Інтэрпал аднаўляе супрацу з Беларуссю. Якія ёсць выпадкі выдачы грамадзян за апошні час?
Злодзеі, наркагандляры, арганізатар незаконнай міграцыі і злачынцы Другой сусветнай у полі зроку беларускага бюро Інтэрпала. Некаторымі падрабязнасцямі работы падзяліліся яго супрацоўнікі.
Кіраўнік бюро Інтэрпала ў Беларусі палкоўнік Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што шэраг краін Еўрасаюза аднаўляюць супрацоўніцтва з Беларуссю, якое было пастаўленае на паўзу ў 2021 годзе, і прывёў некалькі прыкладаў супрацы з рознымі краінамі за апошні час. Інтэрвʼю з ім было апублікаванае газеце «На страже»
Схавалася ў Намібіі
Па словах Мядзведзева, у 2021 годзе атрымалася выйсці на след жанчыны, якая нанесла значную шкоду аднаму з прадпрыемстваў Беларусі. На працягу амаль 15 гадоў яна паспяхова хавалася, пакуль яе не знайшлі ў Намібіі. Пры садзейнічанні афрыканскіх калег фігурантку затрымалі за некалькі месяцаў да сканчэння тэрміну даўнасці, які існуе па здзейсненым ёй злачынстве. Супрацоўнікі беларускага інтэрпала правялі працэдуру яе экстрадыцыі.
Наркагандляры ў Іспаніі
У 2021 годзе беларускія аператыўнікі атрымалі інфармацыю пра групу наркагандляроў, якая дзейнічае на тэрыторыі Іспаніі. Пры садзейнічанні нацыянальных бюро абедзвюх краін была праведзена аперацыя «Маяк». У выніку былі затрыманыя тры грамадзяніна Літвы і два беларусы. У іх было канфіскавана больш за 200 кілаграмаў марыхуаны.
Арганізатар нелегальнай міграцыі
Так у лістападзе 2023 года ад чэшскага боку паступіла інфармацыя аб затрыманні грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Гэты чалавек абвінавачваецца ў садзейнічанні нелегальнаму выезду замежнікаў у краіны ЕС. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.
Генацыд беларускага народа
Расказаў Мядзведзеў і пра вядзенне справы аб «генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Па яго словах, садзейнічанне ў ёй аказваюць праваахоўнікі Аўстраліі, Германіі і Канады. Але збору інфармацыі перашкаджаюць дзве абставіны: выкарыстанне фальшывых дакументаў і смерць абвінавачваных.
Прастытутка па прымусе
Здараецца, што супрацоўнікі беларускага Інтэрпала ловяць не толькі злачынцаў, але і дапамагаюць людзям, якія патрапілі ў іх рукі. Як распавядаецца ў іншым матэрыяле выдання, пяць гадоў назад аператыўнікі адгукнуліся на зварот мінчаніна з просьбай дапамагчы яго жонцы.
Жанчына паляцела на Паўночны Кіпр працаваць танцоўшчыцай у клубе, яле там яе прымусілі займацца прастытуцыяй. Па просьбе Беларусі мясцовая паліцыя змагла забраць мінчанку з клуба і адправіла самалётам дахаты.
Чытайце яшчэ:
З Намібіі дэпартавалі беларуску, асуджаную ў свой час за махінацыі з палівам
Каментары
ОСЦ і АПК павінны зрабіць тэрміновыя захады, каб не дапусціць гэтага.