Сёння літоўскі суд канчаткова вырашыць, ці даваць Карач прытулак
У сераду Вярхоўны адміністрацыйны суд Літвы разгледзіць апеляцыйную скаргу беларускай актывісткі Вольгі Карач на рашэнне суда пакінуць у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі аб непрадастаўленні ёй прытулку ў Літве.
Справа будзе разгледжана ў пісьмовым парадку, яе будзе разглядаць калегія з трох суддзяў на закрытым судовым пасяджэнні, піша LRT са спасылкаю на BNS.
Рашэнне гэтага суда будзе канчатковым і абскарджанню не падлягае.
У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў пастанову не даваць прытулку беларускай актывістцы, бо Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі ўстанавіў, што яе пражыванне ў краіне ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы праз яе сувязі з расійскай выведкай.
Актывістка абскардзіла рашэнне ведамства ў судзе, які ў лістападзе пакінуў у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі.
Рашэннем Дэпартамента міграцыі кіраўніцы арганізацыі «Наш дом» прадастаўлены часовы від на жыхарства ў Літве на гуманітарных падставах, які можа быць прадоўжаны.
Да канчатковага разгляду справы актывісткі яна мае статус просьбіткі прытулку, што таксама дазваляе ёй заставацца ў Літве.
Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а летась падала заяву аб прадастаўленні прытулку. У 2021 годзе беларускі КДБ уключыў Карач у спіс тэрарыстаў.
Вользе Карач адмовілі ў кампенсацыі маральнай шкоды за нясвоечасовую адмову ў прытулку
Пазняк заступіўся за Карач і выклаў відэа «ператрусу ў Калегавай». Тая запратэставала
Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Прычыны пагрозы бяспецы Літвы з боку Карач не тыя, пра якія яна гаворыць
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы лічыць, што Вольга Карач супрацоўнічала з расійскай разведкай — СМІ
Каментары
А Валерыю Кавалеўскаму чаму не працягнулі?