Спорт22

Яшчэ 14 беларускіх спартоўцаў атрымалі нейтральны статус. Але не спяшайцеся радавацца

Гэта яшчэ не дае ім права выступіць на Алімпіядзе-2024.

Фота: Michel Euler / AP

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) прысвоіла нейтральны статус трыццаці беларусам, сярод якіх 14 атлетаў, а таксама трэнеры, суддзі і дактары, паведамляе Tochka.by са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

У спісе, у прыватнасці, значыцца бронзавая прызёрка Алімпіяды ў Токіа па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько.

Акрамя яе нейтральны статус FIG атрымалі трохразовая бронзавая прызёрка чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Анастасія Салас, двухразовая прызёрка юніёрскага чэмпіянату Еўропы 2020 года па мастацкай гімнастыцы Лізавета Зоркіна, а таксама алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Іван Літвіновіч.

У ліпені 2023 года FIG паведаміла, што дапусціць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай беларусаў і расіянаў у нейтральным статусе, калі тыя не выказваліся ў падтрымку баявых дзеянняў Расіі на тэрыторыі Украіны і не звязаныя з сілавымі структурамі.

У пералік алімпійскіх дысцыплін пад эгідай FIG уключаны спартыўная і мастацкая гімнастыка, а таксама скачкі на батуце.

У апошнім відзе Беларусь заваёўвала золата на дзвюх апошніх гульнях. У Токіа-2020 перамог Іван Літвіновіч, а ў Рыа-2016 найлепшым стаў Уладзіслаў Ганчароў.

Ці трапяць беларускія гімнасты на Алімпіяду

Нягледзячы на атрыманне нейтральнага статусу, прадстаўнікі беларускай гімнастыкі, хутчэй за ўсё, не змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.

Гэта звязана з рашэннем Еўрапейскага гімнастычнага саюза (European Gymnastics), які прагаласаваў супраць вяртання спартсменаў з Беларусі і Расіі на еўрапейскія турніры з 1 студзеня 2024 года.

Рашэнне European Gymnastics значна ўскладняе выкананне кваліфікацыі на гульні-2024 нават у выпадку фармальнага допуску.

Большасць адборачных этапаў Кубка свету сёлета прыме Еўропа, ды і сам кантынентальны форум стане апошнім спаборніцтвам, дзе разыграюць алімпійскія ліцэнзіі.

Каментары2

  • Тутэйшы
    13.01.2024
    Нейтральны статус гэта калі не супраць дыктатуры, але і не падтрымліваем дэмакратычныя каштоўнасці?
  • пан партызан
    13.01.2024
    Да адхiлiць беларускiх спатроýцаý адразу на 10 гадоý ад мiжнародных спаборнiцтваý хай i далей на ýнутрырасейскiх спаборнiцтвах змагаюцца, ycё роýна ý 2025 улада не зменiцца, а наступную 5-летку пасля таго так сама малаверагодна.

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →