Каханне і сэкс11

«Ад порна цяпер не абаронішся». Як гаварыць з дзецьмі пра сэкс 

Як і калі гутарыць са сваімі дзецьмі на тэму сэксу? Тлумачыць сэксолаг Віялета Нікіцік.

«Называйце ўсе часткі цела сапраўднымі назвамі»

Спецыялістка ўпэўненая — у сям’і абавязкова мусіць быць сэксуальная адукацыя. Трэба гутарыць з дзіцём пра цялеснасць і сэксуальнасць, калі вы хочаце, каб такая інфармацыя дайшла да яго бяспечна, а не ад сяброў на вуліцы ці ў школе або нейкіх малазнаёмых людзей.

Такія размовы — яшчэ і прафілактыка таго, каб дзіця не сутыкнулася з сэксуальным гвалтам: «Трэба навучыць дзіця яшчэ з 3-4 гадоў таму, што ёсць інтымныя зоны і што ніхто не павінен датыкацца да гэтых месцаў на целе, акрамя мамы альбо доктара ў яе прысутнасці. Варта з дзяцінства называць усе часткі цела сапраўднымі назвамі — не казаць дзіцяці, што ў яго там нейкая палачка ці піражочак, а выкарыстоўваць словы «пеніс» ці «вагіна». Кажыце, што гэта інтымныя, асаблівыя зоны, яны звязаныя з дарослым жыццём».

Дзіця і само можа падымаць у размове тэмы сэксу, але дзівіцца гэтаму не варта, лічыць Віялета. Хутчэй за ўсё, калі дзіця само падымае гэтае пытанне, яно ўжо нешта даведалася пра сэкс — верагодна, пачула пра гэта ў садку ці ў школе. Таму такія пытанні сведчаць, што бацькам трэба было раней самім пачаць пра гэта размаўляць.

«Спытайце ў дзіцяці, чаму ў яго ўзнікла такое пытанне, адкуль ён даведаўся пра гэтую тэму. Тое, што дзіця гэтым цікавіцца, само па сабе нармальна, бо сэкс — частка нашага жыцця, і ўвогуле асаблівасць дзяцей — тое, што ім усё цікавае. Але калі малому расказалі пра гэта дзядзя або цёця на вуліцы, калі нехта ў садку ці школе нешта рабіў з яго целам, вы павінны на гэта адпаведна адрэагаваць — не крычаць ці плакаць пры дзіцяці, а пайсці і даць рады сітуацыі», — рэкамендуе сэксолаг.

Як будаваць гутарку з дзіцём пра цялеснасць? Перш за ўсё, дарослы, які ўдзельнічае ў такой гутарцы, сам мусіць прапрацаваць у сябе стаўленне да сэксу. Гэта трэба, каб дарослы не навешваў на дзіця свой сорам, свае пачуцці і комплексы на малога.

Гэта павінна быць спакойная размова, без моцных праяваў эмоцый, тлумачыць Віялета. Калі даросламу складана весці такую гутарку, можна перад гэтым прагаварыць усё з партнёрам, сваяком ці сябрам, а то і схадзіць да псіхолага.

Калі дзіця падрасце, важна пазнаёміць яго з тым, што чакае ў пубертаце, як гэты перыяд уплывае на іх псіхіку і цела. 

«Часта бывае, што дзіця ўжо бачыла, як бацькі займаюцца сэксам»

Віялета часта працуе з людзьмі, якім ад бацькоў перадалося сарамлівае стаўленне да цела і сэксу. Яна расказвае, што асабліва гэта датычыць тых, хто нарадзіўся ў савецкія часы і з’яўляецца часткай той культуры. 

«З гэтым да мяне звычайна прыходзяць кліенты — з тым, што яны саромеюцца свайго цела, што дарослыя жанчыны не могуць паглядзець у люстэрка на свае палавыя органы, не могуць сябе лашчыць. Звычайна такое стаўленне звязана з тым, што транслявалі бацька ці маці, і дзіця падсвядома ўспрыняла гэта як сорам. Не абавязкова нехта з бацькоў мусіць казаць такое наўпрост, дзіця пабачыць усё па невербальных сігналах, ды і па тым, як бацькі ставяцца да свайго цела», — расказвае сэксолаг.

Фота: сацыяльныя сеткі

Тэма сэксу табуяваная, і чалавек можа выцесніць шмат звязаных з ёй перажыванняў — свае сапраўдныя жаданні, пачуцці, адчуванні ў целе. Усё гэта трапляе ў цёмную, сарамлівую частку псіхікі, якая ўсё роўна потым можа сябе праявіць. Чалавек можа бачыць сны пра гвалт ці сэкс, мець фантазіі пра гэта, а потым адчуваць за гэта віну і караць сябе.

Бывае, што дзеці сутыкаюцца з забаронамі датычна сэксу і цялеснасці. Гэта можа пачынацца вельмі рана, кажа Віялета: «Часта бывае, што ў 3-4 гады дзіця ўжо бачыла, як бацькі займаюцца сэксам, як яны ляжаць адзін на адным і пэўным чынам рухаюцца. Але дзіця ўспрымае гэта проста як гульню, не бачыць у гэтым сэксуальны кантэкст. Потым яны нярэдка могуць прыйсці ў садок і прапанаваць камусьці пагуляць у маму і тату, паўтарыць гэтыя рухі. Калі бацькі такое заўважаюць, яны адчуваюць шок, бачаць у такой гульні сэксуальны кантэкст. Моцная рэакцыя на такое звычайна вельмі пужае дзяцей, так можа з’явіцца траўма ці моцны сорам і страх.

Калі дзеці пачынаюць гуляцца са сваімі геніталіямі, яны проста пазнаюць сваё цела, бачаць у гэтым гульню. Нехта з бацькоў можа гэта пабачыць і пачаць саромець дзіця, забараняць датыкацца да сябе. Калі дарослы моцна праяўляе эмоцыі і праецыюе на дзіця сорам, малы можа закрыцца ў сабе, адчуваць, што яго цела — нешта сорамнае і бруднае, таму лепш не дакранацца да гэтага».

А што рабіць з кантэнтам сэксуальнага характару накшталт парнаграфіі? Ад порна цяпер не абаронішся, гэты кантэнт будзе даступны дзіцяці, напрыклад, у школе ці ў двары, бо гэта даступны спосаб азнаёміцца са сваім целам і сэксуальнасцю. Трэба яшчэ да гэтага, на апярэджанне гаварыць з дзіцём пра цела, цялеснасць і інтымныя зоны, пра геніталіі, каханне. Бо сэксуальная адукацыя — гэта не толькі пра фізіялогію, а і пра пачуцці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Контрадэйтынг: новы падыход да спатканняў, які дапаможа перазагрузіць асабістае жыццё

«Косткі ад рыбы на талерцы ён складаў акуратнай ялінкай». Беларусы расказалі, што іх раз'юшвае ў партнёрах

«Дзякуючы спатканням я ашчадзіла 400 еўра». Беларускі расказалі, як хадзілі на спатканні дзеля ежы

Каментары1

  • Акадэмія Навук
    03.02.2024
    Як-Як, ніяк. Самі ўсё зразумеюць і вас яшчэ навучаць.

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю8

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →