Грамадства2727

Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку

Раман Пратасевіч правёў першы стрым за доўгі час і адказаў на некаторыя пытанні — пра працу, Сапегу і паказанні на іншых людзей.

Скрын стрыму

Пра сям’ю і тое, за што жыве

Пратасевіч удакладніў, што бацькам стаць не паспеў і яго жонка не маёр КДБ.

Сам ён цяпер не працуе, жыве за кошт жонкі. Таксама нагадаў пра тое, што быў у спісах экстрэмістаў і тэрарыстаў, не мог уладкавацца на працу і некаторыя рахункі дагэтуль заблакаваныя.

А пакуль сядзіць дома, захапіўся таро і глядзіць «Бітву экстрасэнсаў».

Пратасевіч сказаў, што не можа выязджаць, бо ў яго не пагашана судзімасць і па лініі падатковай ёсць запазычанасць. Плюс ідзе яшчэ адзін працэс па кампенсацыі шкоды.

Пра паказанні на іншых

«Наша Ніва» спытала, ці не сорамна яму за тое, што нагаварыў на іншых людзей.

«Пра якіх людзей, пры якіх сітуацыях? Занадта абстрактнае пытанне», — спачатку заўважыў Пратасевіч.

Пасля ўдакладнення, што маюцца на ўвазе паказанні на людзей, якія цяпер за кратамі, Раман адказаў, што ўсе падрабязнасці разгалошваць не можа.

«У мяне сапраўды былі допыты па многіх людзях. У мяне пыталіся: «Ведаеш?» Ну ведаю. «Такі і такі?» Ну так. Адкуль знаёмы і гэтыя ўсе стандартныя пытанні. Такія агульныя фразы, гэта раз. 

Па-другое, гэтыя людзі ўжо знаходзіліся ў СІЗА. Няўжо вы думаеце, што, калі б я, ведаючы (а ў мяне было шмат допытаў пра людзей, якіх я нават не ведаў), рэзка стаў казаць «не, не ведаю», гэтым людзям не далі б тэрмін ці штосьці было іначай? Ці вы думаеце, калі я б сказаў «не, я адмаўляюся даваць паказанні», гэтых людзей бы адразу адпусцілі? У чым логіка?

А вы прычапіліся да нейкіх слоў, што недзе былі мае паказанні. Частка з таго, што было ў маёй справе (не ведаю, як правільна сказаць, няхай даруюць мне юрысты і супрацоўнікі сілавых структур), бралася кавалкамі, каб была нейкая агульная фабула. Таму там магло прысутнічаць маё прозвішча».

«Наша Ніва» спытала ў Рамана таксама, чаму з памілаваннем і хатнім арыштам пашанцавала толькі яму. Іншым не прапаноўвалі ці яны самі не захацелі?

«Я лічу, што ў нейкай ступені мне пашанцавала. У нейкай ступені я выбудаваў нейкую правільную тактыку, таму што я не ішоў на канфрантацыю, а прызнаваў відавочныя рэчы, у тым ліку і публічна і не стараўся з сябе строіць тое, чым не з’яўляюся».

Пратасевіч таксама сказаў, што дзяржаве не было сэнсу саджаць самалёт: маўляў, бо за тыдзень да гэтага над Беларуссю праляталі чальцы штаба Ціханоўскай і іх маглі б тады пасадзіць. Гэта няпраўда: паказанні дыспетчара, які збег за мяжу, і іншыя фактары сведчаць пра тое, што самалёт пасадзілі прымусова ў Мінску па ўказцы ўладаў.

Пра Соф'ю Сапегу

У Пратасевіча спыталі: ці не шкадуе ён, што яго заявы пра жаніцьбу выйшлі ў тыя ж дні, калі Соф’я Сапега атрымала прысуд.

«Я ні разу публічна ці непублічна не сказаў нічога кепскага пра Соф’ю. (…) У мяне да яе няма ніякіх негатыўных адчуванняў. А што тычыцца вяселля… Той пост, дзе я абвесціў што ажаніўся, — гэта сапраўды была мая памылка, што ён выйшаў у той час. Проста на той момант былі іншыя пытанні, пра якія думаў, і больш за тое, я не ведаў, калі Соф’і вынесуць прысуд, таму так атрымалася».

Ён дадаў, што гэта было не спецыяльна і ён шкадуе, што так атрымалася.

Пра рэпрэсіі 

У Пратасевіча пацікавіліся: як ён думае, калі спыняцца рэпрэсіі, бо многія хацелі б вярнуцца.

«Нідзе ніхто сярод людзей ужо даўно пра гэта не кажа і забілі на гэта болт. Магчыма, культывуюцца асобныя затрыманні ў апазіцыйных СМІ. Але ў Беларусі ўсім даўно ўсё роўна і гэта тэма неактуальная некалькі гадоў як», — сказаў ён.

Ці не баіцца ён, што сам зноў апынецца за кратамі?

«Я не раблю больш злачынствы, за якія магу апынуцца ў СІЗА, мне баяцца больш няма чаго», — лічыць Пратасевіч.

«Я не пераабуваўся. Мяне кінулі свае ж»

Як Раман змог пераканаць сілавікоў, што канчаткова змяніў пазіцыю і больш не будзе пераабувацца?

«Я не пераабуваўся. Мяне кінулі свае ж — як я пасля гэтага мушу да іх ставіцца? Патлумачце».

Хлопец дадаў, што цяпер не трымае ні на каго зла, за выключэннем нейкіх медыйных персон.

«Мяне адправілі на забой, каб здабыць нейкую палітычную выгоду».

Жорсткія прысуды (больш за 10 гадоў) журналістам — гэта справядліва? 

«Павінны адказваць або журналісты, або кампетэнтныя органы. У мяне няма такой прывілегіі казаць наколькі жорстка-няжорстка. Я жыву ў Беларусі, значыць ёсць адно простае правіла: падабаюцца ці не законы, я буду іх прытрымлівацца», — адказаў Пратасевіч.

Пра стрым у Азаронка і нацыянальны сцяг на падлозе

Адзін з гледачоў згадаў стрым у Азаронка, куды паклікалі Пратасевіча і ў студыі пасцялілі бела-чырвона-белы сцяг. «Чаму не наступіў?» — спытаў глядач. Раман патлумачыў, што калі заходзіў, не бачыў сцяг, таму наступіў і ледзь не ўпаў, таму калі выходзіў, пераступіў, каб не паслізнуцца.

Ці ёсць у Рамана куратары?

 «Вы праўда лічыце, што цяпер у Камітэце дзяржаўнай бяспекі на мяне ёсць справа? Праўда думаеце, што калі б была, я б стаў расказваць у інтэрнэце, як усё гэта наладжана?»

Пратасевіч патлумачыў, што вярнуцца ў эфір рашыў, каб гаварыць з людзьмі. Для яго гэта таксама момант тэрапіі, бо ён прымае снатворнае і іншыя лекі.

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Каментары27

  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.02.2024
    Наступны крок: пратасевіч аказваецца ў Арменіі ці Турцыі, ці яшчэ дзе, і адтуль пачынае весці "гульню" ў змагара новай калоны
  • 911
    14.02.2024
    хто гэта?
  • На смецце
    14.02.2024
    Дзіўна, але ж да гэтай пары вісіць яго партрэт побач з партрэтамі Бяляцкага, Ціханоўскага і іншы дастойных людзей Беларусі каля мемарыяла Жыве Беларусь укаля музея Салідарнасці ў Гданьску.
    Прапаную выкінуць.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →