Трэцім горадам, які пяройдзе на электратранспарт, хочуць зрабіць Наваполацк
Наваполацк, мяркуючы па ўсім, стане трэцім горадам у Беларусі пасля Шклова і Жодзіна, дзе ўвесь грамадскі транспарт стане электрычным.
«Усе кажуць, што праект будзе пашырацца. Выдзеленыя грошы на вытворчасць і закупку тэхнікі сёлета. У нас на чарзе стаіць Віцебская вобласць, хутчэй за ўсё, прамысловы горад Наваполацк», — заявіў віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, якога цытуе прэс-служба ўрада.
Па словах чыноўніка, ва ўсім свеце пасажырскі і легкавы электратранспарт набіраюць папулярнасць, і «Беларусь не адстае ад гэтага эканамічнага трэнду».
Раней было заяўлена пра намер замяніць на электрычны ўвесь гарадскі грамадскі транспарт Жодзіна і Шклова. Гэты праект маюць намер рэалізаваць да канца 2026 года.
Каментары