Бондарава просіць закінуць слоўца і за яе ідэю.
Новаспечаны дэпутат Аляксандр Шпакоўскі хоча, каб у Мінску да 80-годдзя Перамогі паставілі конны помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.
«Лагічна, каб на аднайменным праспекце. Маю намер падняць гэтае пытанне на ўзроўні парламента. Трэба заручыцца падтрымкай сталічных уладаў, калег — дэпутатаў Мінгарсавета, аднапартыйцаў з «Белай Русі».
Легендарны скульптар Валянцін Занковіч, нягледзячы на сталы ўзрост, гатовы ўзяцца за гэтую святую справу», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Шпакоўскі, натхніўшыся такім помнікам у Маскве.
Прарасійская актывістка Вольга Бондарава паспяшалася вывесці ідэю на новы ўзровень.
«Да 80-годдзя Перамогі нам патрэбны помнік Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну — генералісімусу, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, без мудрасці якога не было б гэтай Вялікай Перамогі. Нас бы з вамі не было.
Ракасоўскі — гэта выдатна. Але падніміце, паважаны таварыш Шпакоўскі, у парламенце пытанне аб усталяванні помніка Сталіну», — прапанавала яна.
Каментары