Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі
Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола ў інтэрв'ю «Люстэрку» выказала падтрымку беларускаму народу, заклікала да новых санкцый супраць Лукашэнкі і выказала ўпэўненасць, што вольная Беларусь павінна быць часткай аб'яднанай Еўропы.
Акрамя іншага, Метсола пракаментавала ініцыятыву з пашпартам Новай Беларусі.
— Аляксандр Лукашэнка забараніў беларусам, якія жывуць за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты без вяртання ў краіну. Для вельмі многіх паездка дадому азначае турэмны тэрмін. Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над праектам пашпарта Новай Беларусі. Як вы лічыце, ці ёсць перспектывы прызнання гэтага дакумента краінамі ЕС?
— Гэта сапраўды пахвальны і амбіцыйны праект. Ён выклікаў шырокую грамадскую зацікаўленасць, таму што такім чынам беларускія дэмакратычныя сілы спрабуюць вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пасля выезду са сваёй краіны.
Аднак, як вы можаце сабе ўявіць, рэалізаваць гэты праект не так проста. Для гэтага неабходна звесці разам мноства параметраў, якія не заўсёды звязаныя з рашучасцю людзей, якія падтрымліваюць гэты праект. Аднак я цалкам згодная з тым, што нам неабходнае агульнае еўрапейскае рашэнне гэтай праблемы».
Каментары