Грамадства88

Дачка Гайдукевіча расказала сваю версію «падпалу» дома дэпутата

І згадала, як у 2020-м аднакласнікі трымаліся ўбаку ад яе.

Лізавета Гайдукевіч Elizaveta Gaidukevich Елизавета Гайдукевич
Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

У новым выпуску ток-шоу «ДаНо» на СТБ прыняў удзел дэпутат Алег Гайдукевіч са сваёй дачкою Лізаветай. У пэўны момант згадалі пра «замах» на палітыка ў 2021-м.

Гайдукевіч заўважыў: «Мая дачка ведала — «мой бацька займаецца палітыкай», яна слухала. Але я думаю, у яе адбылося нейкае пераасэнсаванне ў той дзень, калі наш дом паспрабавалі падпаліць».

Сама Лізавета расказала пра падзею, якая адбылася ўлетку 2021 года, наступнае:

«У той дзень я начавала ў іншым доме. І ранкам я вярнулася дахаты. Зайшла ў дом, пабачыла — нейкі гар ёсць. Падумала: «Нармальна». Зайшла дахаты. Спакойна там пасядзела. Потым нешта мне ў галаву тыркнула — «неяк ненармальна».

Я пайшла аглядаць і бачу гэтыя бутэлькі. Я падумала, што, магчыма, нехта проста пажартаваў і вырашыў закінуць гэтыя бутэлькі».

Нагадаем, што той «падпал» КДБ выкарыстаў для аператыўнай гульні. Сям’ю Вайцяховічаў, якіх абвінавацілі ў гэтым, асудзілі на тэрміны ад 11 да 21 года пазбаўлення волі.

Дзяўчына таксама згадала пра падзеі 2020-га: «Я памятаю, мне бацькі па нядзелях не дазвалялі выходзіць у горад і сустракацца з сябрамі, бо мала што можа стацца».

Па словах дзяўчыны, тое, што яна дачка Гайдукевіча, «адыгрывала пэўную ролю» ў адносінах з аднакласнікамі.

«Многія падтрымлівалі апазіцыю. А так як мой бацька падтрымліваў прэзідэнта, то ад мяне шмат хто трымаўся ўбаку і стараўся не размаўляць. Пры мне палітычныя тэмы ў школе ўвогуле не падымалі».

Каментары8

  • Кастусь
    13.06.2024
    Непридуманные истории о которых невозможно молчать.
  • молодое дело
    13.06.2024
     А так як мой бацька падтрымліваў прэзідэнта, то ад мяне шмат хто трымаўся ўбаку і стараўся не размаўляць.
    =============================
    Вся надежда на молодое поколение, которое ещё не потеряно. Думаю после событий 2020 от неё вообще все шарахаются, как от прокажённой.
  • Тэкля
    13.06.2024
    Прымітывізм

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →