На беларуска-літоўскай мяжы адбыўся паветраны бой. У ім сышліся дроны памежнікаў і кантрабандыстаў
Памежнікі перахапілі тры дроны ў Шальчынінскім раёне з 2 000 пачкаў кантрабандных цыгарэт, якія прыляцелі з Беларусі, піша Delfi.lt.
У аўторак вечарам супрацоўнікі памежнага пункта ў Шальчынінкскім раёне пачулі гук дрона, які ляцеў ад дзяржаўнай мяжы на літоўскі бок. Дрон упаў пасля таго, як памежнікі ўжылі супрацьдроннае прыстасаванне.
Пры аглядзе мясцовасці памежнікі выявілі дрон, да якога быў прымацаваны скрутак, загорнуты ў празрыстую поліэтыленавую плёнку. У ім аказалася 700 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускай этыкеткай.
Неўзабаве побач з гэтым месцам была выяўленая яшчэ адна ўпакоўка з 500 пачкамі кантрабандных цыгарэт «Мінск— Суперслімс» з беларускімі акцызнымі маркамі. Пасля гэтага літоўскія памежнікі паднялі ў неба дрон, каб агледзець мясцовасць.
Па выніках агляду была знойдзена яшчэ адна ўпакоўка з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт «NZ Gold».
Каментары