Мытны камітэт паведаміў пра аднаўленне прыёму палякамі грузаў на мяжы з Беларуссю
Польскі бок аднавіў прыём грузавых транспартных сродкаў, якія ідуць на выезд з Беларусі праз пункт пропуску »Казловічы», паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Як паведамляюць беларускія мытнікі:
«Транспарт у напрамку Польшчы рухаецца, але пакуль нерытмічна. Зараз выезду з Беларусі праз пункт пропуску «Казловічы» чакае звыш 600 транспартных сродкаў».
Польшча пачала ўзмоцненыя праверкі грузавога транспарту ў пункце пропуску «Кукурыкі» на мяжы з Беларуссю 10 ліпеня.
Мытны камітэт Беларусі раніцай паведаміў, што Польшча наогул перастала ўпускаць грузавікі з Беларусі. Аднак польскі бок пазней абверг гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што былі ўведзеныя ўзмоцненыя праверкі.
Адныя ідуць у адпачынак, іншыя едуць у Балгарыю. Што робяць перавозчыкі з-за ўзмацнення праверак на мяжы з Польшчай
Мяжа для грузавікоў не закрытая, а рух запаволіўся з-за праверак паводле новых санкцый. Польскі бок даў тлумачэнні
Польшча перастала прапускаць грузавікі з Беларусі
«Хацеў бы выйсці — напісаў бы прашэнне». Лукашысты працягваюць спробы зламаць Пачобута
Каментары