Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі
Палітыка эвакуявалі з месца падзей.
Пасля таго, як падчас выступлення Трампа ў горадзе Батлер прагучалі стрэлы, палітык схапіўся за вуха і перапыніў выступ. Затым ён паваліўся пад трыбуну, а потым ахова атачыла і падняла яго.
Цяпер на месцы працуе паліцыя.
Перш чым яго вывелі з месца замаху, Трамп энергічна павітаў сваіх прыхільнікаў. На яго вуху цурчыць кроў, аднак, мяркуючы па энергічным вітанні кулаком, раненне не цяжкае.
Поўная версія замаху на Трампа:
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які праводзіць выхадныя ў штаце Дэлавэр, выходзячы з царкоўнай службы, адказаў на пытанне журналістаў, што яму пакуль не дакладвалі пра гэтае здарэнне.
Трамп, паводле паведамлення The New Times, праходзіць медагляд у бальніцы і сцвярджае, што ён «у парадку».
«Прэзідэнт Трамп дзякуе праваахоўным органам і экстранным службам за іх хуткія дзеянні падчас гэтай агіднай падзеі. Ён у парадку і цяпер праходзіць абследаванне ў мясцовай медыцынскай установе. Больш падрабязная інфармацыя з'явіцца пазней», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дональда Трампа Стывена Чунга.
Інфармацыі пра магчымага стралка пакуль няма. Сакрэтная служба цяпер займаецца пошукам таго, хто страляў, і высвятляе акалічнасці.
Каментары
https://www.youtube.com/watch?v=h2LG7JXK5mQ - Megadeth - Symphony of Destruction