Свет1414

Польскі турыст прыехаў у Беларусь і расхваліў яе на ўсе лады. Ён аказаўся неанацыстам

Турыст з Польшчы Томаш Адамскі з’явіўся ў інстаграме тэлеканала «Гродна Плюс», заўважыў Hrodna.life. На відэа ён расхвальвае Беларусь і Лукашэнку, але рэдакцыю зацікавіла не гэта, а ягоная кашуля. Аказалася, на ёй сімволіка неафашысцкай польскай партыі Rodacy Kamraci.

Польскі турыст Томаш Адамскі ў кашульцы неафашысцкага руху Rodacy Kamraci. Скрыншот Hrodna.life з відэа канала "Гродна Плюс"

Польскі турыст Томаш Адамскі ў кашульцы неафашысцкага руху Rodacy Kamraci. Скрыншот Hrodna.life з відэа канала «Гродна Плюс»

«На Беларусі вельмі спакойна. Цішыня і спакой. Вельмі шмат месцаў можна пабачыць. Прыгожая прырода навокал, — пачынае свой расказ Томаш. — Сітуацыя ў Беларусі выглядае вельмі спрыяльна для палякаў. Мяне ніхто не кранаў. Я ноччу гуляў — ніхто мяне не пабіў».

А яшчэ Томашу Адамскаму вельмі падабаецца Лукашэнка і не падабаюцца польскія палітыкі.

Увесь час на відэа добра бачная майка Томаша Адамскага з вялікім лагатыпам арганізацыі Rodacy Kamraci. Што гэта за структура?

Польскі турыст Томаш Адамскі ў кашульцы неафашысцкага руху Rodacy Kamraci. Скрыншот Hrodna.life з відэа канала «Гродна Плюс»

Rodacy Kamraci — гэта польская нацыяналістычная і неафашысцкая партыя, якую ў 2023 годзе стварыў актывіст Войцех Альшаньскі на аснове свайго ранейшага руху Kamractwo. У 2022 годзе Альшаньскі трапіў на паўгода ў турму за пагрозы забойства дэпутатаў польскага Сейма.

Rodacy Kamraci выказваюць антысеміцкія, антыўкраінскія, антыамерыканскія і гамафобныя погляды. Таксама яны вераць у «яўрэйскую змову» і іншыя тэорыі змовы, адмаўляюць пандэмію COVID-19 ды хваляць Польшчу часоў камунізму (канкрэтна — 1956−1970 гады, калі кіраваў Уладыслаў Гамулка). Лідар партыі Войцех Альшаньскі у студзені 2024 года прызнаўся, што ў часы камунізму быў байцом ZOMO — аналаг беларускага АМАП — які жорстка разганяў пратэсты ў Польшчы.

Пошук па тварах, праведзены рэдакцыяй Hrodna.life, паказаў, што турыст Томаш Адамскі (або вельмі падобны да яго чалавек) удзельнічаў у чэрвені 2022 года ў нацыяналістычным маршы ў Варшаве. Удзельнікі неслі слоганы «Вялікая Польшча», выкрыквалі антыўкраінскія і антысеміцкія лозунгі ды лозунгі супраць ЛГБТ-супольнасці. У час маршу яны абвінавацілі Украіну і НАТА ў агрэсіі супраць Расіі. Паводле выдання OKO.press, той марш арганізавалі прарасійскія актывісты ў Польшчы.

Каментары14

  • бб14
    22.07.2024
    ZOMO - гэта расейскія калябаранты якія ў 1982 на Legnickiej ва Ўроцлаве проста пераязджалі людзей аўтазакамі на поўнай хуткасьці. Гэта тыя хто быў супраць незалежнай Польшчы і польскага народу. Так што нічога дзіўнага ў тым што такое недабітае лайно і іх пасьлядоўнікі нахвальваюць Лукашэску і яго канцлягер.
  • Ганьба
    22.07.2024
    Усе нацы будуць у госці к нам...
  • Закономерность
    22.07.2024
    Не все нацисты сторонники лукашенко и путина, но все сторонники путина и лукашенко - нацисты.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў1

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў1

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →