«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ
Адзначыўся рух, які выступае супраць паставак зброі Украіне.
Каля беларускага консульства ў Мюнхене прайшла акцыя салідарнасці з Вольгай Карач.
Пра гэта паведамляе «Наш дом», арганізацыя Вольгі Карач.
Пікет правялі Міжнародны жаночы саюз за мір і свабоду, а таксама пацыфісцкая арганізацыя Die DFG-VK (Нямецкае таварыства міру — Аб'яднаныя праціўнікі вайсковай службы), якая выступае супраць паставак зброі Украіне.
Актывісты патрабавалі адмены прысуду Вользе Карач, якая атрымала 12 гадоў зняволення завочна.
У руках адной з пікетоўшчыц можна заўважыць плакат «Свабоду Вользе Карач» — якая і так знаходзіцца на свабодзе.
«Наш Дом» выказаў актывістам удзячнасць за салідарнасць і падтрымку.
Вераніцы Цапкала, Вользе Карач і яшчэ тром дзеячам завочна далі па 12 гадоў калоніі
У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак
Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы
Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць
Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?
Каментары