МУС назваў гэта «інфармацыйным ўкідам, які не адпавядае рэчаіснасці», а з затрыманых мужчынам запісалі відэа.
Затрыманы ў запісаным роліку «каецца» ў тым, што зняў відэа і выставіў яго ў тыктоку. Ён сцвярджае, што не чакаў такой рэакцыі і процьму негатыўных каментароў, а таксама што гэта відэа разыйдзецца па незалежных СМІ і тэлеграм-каналах.
Пры гэтым мужчына просіць прабачэння ў супрацоўнікаў ДАІ, якім цяпер нібыта з-за яго давядзецца «працаваць дапазна». Відаць, каб чарга не была знятая і не стала здабыткам публічнасці, то ніхто б у гэтай установе асабліва не напружваўся і не імкнуўся інтэнсіфікаваць працэс.
Акрамя ўсяго іншага, хлопца абвінавацілі ў нібыта падпісцы на план «Перамога». Дзе ён цяпер і што яму пагражае — пакуль невядома.
Увогуле сітуацыя ўзнікла з-за таго, што апошнія некалькі дзён каля рэгістрацыйнага падраздзялення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама збіраюцца вялікія чэргі.
Кіроўцы імкнуцца хутчэй перааформіць аўтамабілі — гэта звязана з тым, што Польшча перастала пускаць машыны на беларускіх нумарах без уладальнікаў у салоне.
Каментары