Культура

Дом творцаў у Варшаве аказаўся пад пагрозай закрыцця

Заснавальнік і кіраўнік Дома творцаў Сяргей Доўгушаў кажа, што крытычная сітуацыя ўзнікла раптоўна.

«Нашыя партнёры скарацілі падтрымку. З верасня яны не могуць працягнуць арэнду. За два з паловай гады праз дом прайшло больш за 300 творцаў у складанай сітуацыі, у нас і зараз жыве дзве сям’і, а да новага года запланаваныя некалькі рэзідэнцый і выстаў. Мы, здаецца, адзіная ініцыятыва, якая дапамагае менавіта пацярпелым людзям мастацтва», — расказаў ён парталу «Будзьма».

Заснаваў Дом творцаў у Варшаве ў снежні 2021 года Сяргей Доўгушаў, беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага Вольнага Аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-Storey Ensemble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША).

Дом творцаў — гэта не шэлтар, падкрэслівае Сяргей Доўгушаў. Так, творцы з Беларусі могуць прыехаць сюды, каб пажыць пэўны перыяд, атрымаць псіхалагічную дапамогу, але і папрацаваць, сустрэцца з аднадумцамі, пракансультавацца наконт рэалізацыі праектаў, прадэманстраваць публіцы вынікі працы і г. д.

Зусім нядаўна Дом творцаў аб’явіў пра спробу сістэмнага прасоўвання беларускага выяўленчага мастацтва на міжнародным узроўні, але ў адзін момант паўстала пагроза існаванню ўласна самой ініцыятывы дапамогі беларускім творцам у цяжкіх абставінах.

«Калі мы тэрмінова не знойдзем сродкі, мы будзем вымушаны спыніць дзейнасць Дома творцаў ужо ў найбліжэйшы месяц, — кажа Сяргей Доўгушаў. — За два з паловай гады наш Дом у Варшаве стаў бяспечным надзейным месцам для рэабілітацыі, аднаўлення сіл рэпрэсаваных беларускіх творцаў. Мы стварылі прастору, у якой дапамагалі мастакам, музыкам, акторам і іншым творцам вяртацца ў прафесію, аднаўляць сваю дзейнасць у бяспечных умовах, абменьвацца досведам і папраўляць сваё здароўе пасля перажытых траўмаў.

Гісторыя Дома творцаў у Варшаве — гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 чалавек з Беларусі. Для паловы з іх Дом стаў часовым месцам пражывання і творчасці. Тут жа праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой».

Сяргей Доўгушаў у інтэрв’ю Budzma.org кажа, што «наша ініцыятыва творцаў заўсёды працавала з рознымі донарамі, фондамі, спонсарамі». «Планавалася фінансаванне да канца года, але адбылося скарачэнне падтрымкі. Таму мы вельмі аператыўна вырашаем, што нам рабіць далей. Бо былі і планы на рэзідэнцыі і выставы да канца года, ды і ў нашым Доме жывуць і па сёння рэпрэсаваныя творцы, якім, атрымоўваецца, трэба будзе ісці на вуліцу. Гэта складана ўсё, тым больш, столькі ўсяго ўжо зроблена. На сёння ў Доме захоўваецца і шмат твораў мастацтва, якія засталіся пасля працы рэзідэнцый. Ідзём зараз на такі крок — звяртаемся да людзей па дапамогу».

Паводле слоў Сяргея Доўгушава, Дом творцаў ужо сутыкаўся з падобнай сітуацыяй: «Калі пачалася вайна ва Украіне, то, як вядома, таксама беларускія праекты сталі, так бы мовіць, для шэрагу партнёраў «не ў тэму», нам казалі: няма зараз магчымасцяў для вас — і мы тэрмінова пачыналі шукаць выйсце з такой гісторыі. Запусцілі збор, сабралі за два месяцы, нас падтрымалі, нават былі такія гісторыі, што месяц аплочвалі самі рэзідэнты, што жылі ў Доме, ды і я, калі яшчэ працаваў таксістам у ЗША, таксама закладаў нейкія свае грошы. Але выйшлі з той сітуацыі. Агулам тэндэнцыя такая, што падтрымка культуры — гэта заўсёды няпростая рэч, тым больш беларускай культуры».

Аплата Дома творцаў — арэнда і камунальныя плацяжы — цягне на 13 000 злотых (крыху больш за 3000 еўра) на месяц. «Грошы патрэбныя з верасня. Абвесцілі збор на 40 000 злотых, каб у нас было некалькі месяцаў на пошук сталага фінансавання, думаю, гэта атрымаецца, бо нас шмат хто падтрымліваў раней. Зараз у Доме жывуць людзі таксама, дзве сям’і, прыедуць яшчэ мастакі, тэатралы. Заўсёды на такой ідэі грунтаваліся — каму тэрмінова патрэбна (асабліва пасля раптоўнай эвакуацыі з Беларусі), то можна прыехаць і пажыць тут ад аднаго да двух месяцаў бясплатна, займацца творчасцю пад дахам над галавой», — кажа Сяргей Доўгушаў.

«Ёсць розныя ініцыятывы дапамогі пацярпелым, але, здаецца, дапамогай рэпрэсаваным творцам у рэгіёне займаемся мы адны. Мы мусім ім дапамагчы, асабліва тым, хто экстрана з’ехаў, апынуўся ў цяжкой сітуацыі. Гэта добры падмурак для творцаў, можна спыніцца, агледзецца, займацца сваім, а не ісці адразу на грузчыка, кур’ера і г. д. Я сам як творца гэтую сітуацыю вельмі добра разумею. Зараз, што праўда, часу на ўласна сваю творчасць значна паменела, шмат арганізатарскай працы, ды вось такога — неспадзяванага», — зазначае заснавальнік Дома творцаў.

Сяргей Доўгушаў ад сябе і ўсёй каманды Дома творцаў заклікае «ўсіх сяброў і ўсіх, каму мы дапамаглі раней, падтрымаць нас у гэты крытычны момант, любая падтрымка і распаўсюд інфармацыі маюць вялікае значэнне».

Падтрымаць збор можна па спасылцы

Падтрымаць можна таксама праз набыццё карцін рэзідэнтаў Дома творцаў па спасылцы.

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →