Палітвязням, якія не падпісваюць прашэнне аб памілаванні, пагражаюць дадатковым тэрмінам
Праваабаронцы «Вясны» сёння паведамілі, што сваякам палітвязняў тэлефануе Юрый Васкрасенскі і настойвае, каб асуджаныя пісалі прашэнні на імя Лукашэнкі.
Раней праваабаронцы dissidentby пісалі, што людзей, якія адмаўляюцца падпісваць прашэнні, саджаюць у ШІЗА.
Акрамя таго, у іх з'явілася новая інфармацыя, што за адмовы падпісаць прашэнне дадаткова пагражаюць артыкулам 411 КК РБ за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».
Каментары