Арыштаваны адзін з самых вядомых кіберзлачынцаў у свеце, ім аказаўся беларус. Што вядома пра Максіма Сільнікава?
Спецслужбы ЗША, Іспаніі, Вялікабрытаніі і Польшчы дамагліся арышту аднаго з самых небяспечных кіберзлачынцаў у свеце — аказалася, гэта грамадзянін Беларусі Максім Сільнікаў.
Спецслужбы еўрапейскіх краін разам з ФБР і Сакрэтнай службай ЗША правялі сумесную аперацыю па затрыманні грамадзяніна Беларусі, «вядомага на ўвесь свет кіберзлачынцы», паведаміла сёння Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі (NCA).
Беларуса завуць Максім Сільнікаў, яму 38 гадоў.
Па інфармацыі «Белпола», Сільнікаў меў і грамадзянства Украіны. Ён у разводзе, мае двух дзяцей. Вучыўся ў гімназіі №5 Мінска, а пасля ў БНТУ. Пасля працаваў у кампаніі «ТэхнаТрансВарыянт».
Сільнікаў спачатку быў у вышуку за ўхіленне ад прызыву. З'ехаў з Беларусі ў 2013 годзе.
Заходнія спецслужбы паказалі кадры, як яго вядуць у кайданках.
An international operation coordinated by the NCA has resulted in the arrest and extradition of a man believed to be one of the world’s most prolific Russian-speaking cybercrime actors.
FULL STORY ➡️ https://t.co/kgPdMAwqPZ pic.twitter.com/MVjRLco55R
NCA адзначае, што Максіма Сільнікава затрымалі яшчэ ў мінулым годзе ў іспанскім горадзе Эстэпона, а затым адправілі ў Польшчу. Адтуль 9 жніўня 2024 года экстрадзіравалі ў ЗША для выстаўлення афіцыйных абвінавачванняў.
Беларуса абвінавачваюць у міжнародных кіберзлачынствах, якія той ладзіў пад вядомымі ў сусветнай кіберпрасторы нікнэймамі «JP Morgan», «xxx» і «lansky». Па версіі следства, мужчына працаваў у элітнай расійскай злачыннай хакерскай сетцы, «якая прымала экстрэмальныя меры засцярогі, каб не быць знойдзенымі заходнімі спецслужбамі».
Беларусь і Расія пакуль ніяк не каментавалі арышт і экстрадыцыю Максіма Сільнікава ў ЗША.
У чым абвінавачваецца Сільнікаў і хто яго саўдзельнікі?
Паводле брытанскага агенцтва, злачынную дзейнасць Сільнікава можна прасачыць як мінімум з 2011 года, калі ён і яго калегі стварылі злачынны картэль Reveton, які ўкараніў першую ў гісторыі бізнэс-мадэль «праграмы-вымагальніка ў якасці паслугі» (Ransomware as a service, RaaS).
Для таго, каб заразіць прылады ахвяр праграмай Reveton, Сільнікаў і яго сетка кіберзлачынцаў пасылалі людзям паведамленні, якія імітуюць паведамленні праваахоўных органаў, дзе абвінавачвалі ахвяр у спампоўцы незаконнага кантэнту (напрыклад, матэрыялаў аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі і абароненых аўтарскім правам праграм).
Гэтыя паведамленні ўключалі апавяшчэнні, якія блакавалі экран і сістэму прылад ахвяр. Праграма Reveton магла сфатаграфаваць карыстальніка праз вэб-камеру, каб суправадзіць апавяшчэнне патрабаваннем аплаты. Затым ахвяр прымушалі плаціць штрафы пад страхам турэмнага зняволення.
У выніку махлярства толькі ў адных ЗША з 2012 па 2014 год у ахвяр штомесяц вымагалі каля $400 тысяч. Па ўсім астатнім свеце, уключаючы Украіну, каманда Максіма Сільнікава скрала дзясяткі мільёнаў даляраў.
У спісе ЗША на арышт па гэтай справе, акрамя Сільнікава, ёсць яшчэ беларус Уладзімір Кадарыя (38 гадоў) і расіянін Андрэй Тарасаў (33 гады), падкрэслівае Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі.
І тут дзіўная рэч. У 2022 годзе ў Кыргызстане па запыце беларускіх сілавікоў затрымалі грамадзяніна Беларусі, які атрымаў ва Украіне статус палітычнага ўцекача і прасіў не вяртаць яго на радзіму, нібыта праз палітычны пераслед. Кыргызстан усё ж выдаў яго Беларусі.
Затрыманы ў Кыргызстане беларус — гэта і быў той самы Уладзімір Кадарыя. Раней яго звалі Андрэй Кавалёў.
«Калі б Захад затрымліваў лукашэнкаўскіх агентаў, мог бы быць абменны фонд». Вячорка — пра палітвязняў, кадравую цякучку ў Кабінеце, сітуацыю на мяжы і візы
Раскрыта асоба заснавальніка групоўкі Killnet. Раней той пагражаў лукашэнкаўцам
У Мінску затрымалі расійскага тыктокера з 5 мільёнамі падпісчыкаў — і прымусілі выбачацца
Каментары
(напрыклад, забароненых кніжак и инфармацыи, каналаў, а ня толькі прыклады рэдакцыі, дзе гусяў я-ць).