У Мінску затрымалі расійскага тыктокера з 5 мільёнамі падпісчыкаў — і прымусілі выбачацца
Блогер Глебас прыехаў у Беларусь да сябра на дзень нараджэння і зняў некалькі ролікаў, якія зацікавілі сілавікоў.
Сілавікі ў Мінску затрымалі папулярнага расійскага тыктокера Глебаса — у яго 5,2 млн падпісчыкаў у тыктоку і яшчэ 150 тысяч у Instagram.
Міліцыю зацікавілі два ролікі, якія Глеб Дзямідаў зняў у беларускай сталіцы і, мяркуючы па ўсім, апублікаваў у выглядзе паведамленняў у сваім тэлеграм-канале.
На першым роліку блогер увайшоў у кабіну тралейбуса на прыпынку недалёка ад вакзала і збянтэжыў жанчыну-кіроўцу. На другім — гучна распавёў нецэнзурны анекдот у вагоне метро.
У выніку сілавікі запісалі з Глебасам сваё відэа, на якім прымусілі блогера папрасіць прабачэння за тое, што ён «даў няправільны прыклад моладзі».
Тыктокер на камеру кажа, што больш такім займацца не будзе, каб «моладзь раўнялася на іншыя прыклады — той жа спорт».
На відэа сілавікоў Глеба распавёў, што прыехаў у Мінск на дзень нараджэння сябра. МУС паведамляе, што на блогера склалі пратакол за дробнае хуліганства.
Каментары