Свет66

Зяленскі выступіў з максімальна рэзкім зваротам з нагоды Дня незалежнасці

Назваў Пуціна «хворым дзедам з выцвілымі вачыма» і сказаў, што ўкраінскае праваслаўе вызваляецца ад «маскоўскіх чарцей». Зварот быў запісаны ў Сумскай вобласці, на мяжы з Расіяй.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з 33-й гадавінай Дня Незалежнасці Украіны.

«Сёння мы адзначаем 33-ы Дзень Незалежнасці Украіны. А тое, што нёс на нашу зямлю вораг, цяпер вярнулася ў яго дом. І той, хто хацеў ператварыць нашы землі ў буферную зону, павінен думаць, каб яго краіна не стала Буфернай Федэрацыяй».

Зяленскі адзначыў, што запісаў свой 13-хвілінны зварот у Сумскай вобласці непадалёк ад мяжы з Расіяй.

«Сумшчына. Магрыца. Рэчка Псел. Некалькі кіламетраў ад нашай мяжы. Мяжы паміж Украінай і няволяй, паміж жыццём і смерцю. Мяжы паміж незалежнай еўрапейскай дзяржавай і тэрарыстычнай арганізацыяй нумар адзін у свеце», — сказаў ён.

Таксама Зяленскі падкрэсліў, што Украіна здзівіла свет, пачаўшы паспяховую ваенную аперацыю ў Курскай вобласці РФ, а расійскія ўлады чарговы раз прадэманстравалі сваю абыякавасць да ўласных грамадзян.

«33 гады таму Украіна адрадзілася на картах свету, а сёння Украіна пакарае сэрцы свету. Натхняе адвагай. Служыць прыкладам, як не баяцца Пуціна. І аб'ядноўвае Зямлю вакол свайго, украінскага светапогляду: у XXI стагоддзі тэрарысты павінны спачываць у Гаазе, а не на Валдаі. І ніхто ў свеце больш не скажа: «Where is Ukraine?» Бо на кожным кантыненце цяпер кажуць: «Ukraine must win». Гэта зараджае нашу незалежнасць. Нашу Украіну», — сказаў ён.

Акрамя таго, Зяленскі падзякаваў усім украінцам і замежнікам, якія абараняюць незалежнасць краіны і паабяцаў, што Расія адкажа за атакі па тэрыторыі Украіны: «Украінцы заўсёды вяртаюць пазыкі. І той, хто зычыў нашай зямлі бяды, атрымае яе ў сябе дома. З працэнтамі. Той, хто хоча сеяць на нашай зямлі зло, будзе пажынаць яго плён на сваёй тэрыторыі. Гэта не прароцтва, не злараднасць, не сляпая помста, гэта — заканамернасць. Справядлівасць. Бумеранг для зла».

Каментары6

  • Потужна потужнісць
    24.08.2024
    Што-што, а рабіць патужныя заявы Зяленскі ўмее
  • Саша Слаёк
    24.08.2024
    А што, па лукашэнцы не праехаўся?
  • sign
    24.08.2024
    Саша Слаёк, нельга. Гэта ж бізнес-партнёр

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў14

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →