Па звестках Нацбанка, у Беларусі па стане на 1 ліпеня гэтага года колькасць банкаўскіх плацежных картак, якія знаходзяцца ў абарачэнні, складала 19 299 068 адзінак. Летась у гэты самы час колькасць плацежных карт у Беларусі была меншай — 18 742 851.
Адначасова з гэтым ідзе працэс змяншэння колькасці банкаматаў і інфакіёскаў.
Па стане на 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі налічвалася 4120 банкаматаў (годам раней — 4186) і 1885 інфакіёскаў (на пачатак ліпеня 2023-га — 2043).
У той жа час колькасць пунктаў выдачы наяўных грашовых сродкаў амаль не змянілася: 2465 на 1 ліпеня 2024-га і 2467 годам раней.
Каментары