Самы папулярны выдавец мабільных гульняў закрывае офіс у Мінску. Раней ён абяцаў не пакідаць ПВТ
Кампанія «Кажыгульні» — беларуская юрыдычная асоба папулярнага паблішара SayGames — ліквідуецца. Пра гэта паведамляецца на kartoteka.by, піша dev.by.
Афіцыйна ліквідацыя кампаніі пачалася 19 чэрвеня. Рашэнне было прынята ўласнікам. Пры гэтым кампанію яшчэ не выдалілі са спісу рэзідэнтаў на сайце ПВТ.
SayGames з'яўляецца адным з самых паспяховых праектаў з беларускімі каранямі па стварэнні мабільных гульняў.
Кампанія была заснавана ў 2017 годзе. Сузаснавальнік і гендырэктар — Ягор Вайханскі.
На гэты момант у партфоліа паблішара 100+ запушчаных праектаў і больш за 4 мільярды загрузак па ўсім свеце.
SayGames — самы папулярны выдавец мабільных гульняў з беларускімі каранямі. Гульні SayGames перыядычна станавіліся хітамі, а кампанія аказвалася ў сусветным топ-10.
Каментары