25 тысяч — у столькі разоў выраслі спажывецкія цэны за час знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе
У 25 743 разы выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі за 30 гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак Белстата за перыяд са жніўня 1994 года да ліпеня 2024-га.
Найбольшая інфляцыя была зафіксавана ў жніўні — снежні 1994 года, калі цэны выраслі ў 4,46 раза.
У пяцёрку каляндарных гадоў з самым значным ростам цэнаў (снежань да снежня) увайшлі 1999-ы (у 3,51 раза), 1995-ы (у 3,44 раза), 1998-ы (у 2,82 раза), 2011-ы (у 2,09 раза) і 2000-ы (у 2,08 раза).
Для параўнання: за 30 гадоў, са жніўня 1994-га да ліпеня 2024 года, спажывецкія цэны ў Літве выраслі ў 3,3 раза, Польшчы — у 5,1 раза, Расіі — у 128,2 раза.
Каментары