Свет11

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?

ЗША, Расія і Кітай моцна спяшаюцца замацаваць свае версіі адзінай для чалавецтва сістэмы часу для Месяца. Чаму краіны не могуць дамовіцца і што дасць першае месца ў гэтай гонцы?

Ілюстрацыйная выява гонкі за час на Месяцы, згенераваная ChatGPT (DALL·E)

Нягледзячы на тое, што з першага наведвання Месяца людзьмі прайшло 55 гадоў, на натуральным спадарожніку Зямлі ўсё яшчэ не ўсталяваны адзіны стандарт часу, які б сінхранізаваўся з зямным часам. Розніца паміж часам на Зямлі і Месяцы ёсць: калі на апошнім паставіць атамны гадзіннік, то ў параўнанні з зямным часам ён будзе спяшацца на 56 мікрасекунд у суткі.

Нягледзячы на, здаецца, нязначнасць гэтай розніцы, дакладная сінхранізацыя часу паміж Зямлёй і Месяцам вельмі важная для каардынацыі касмічных місій, асабліва для бесперабойнай працы сістэм камунікацый і доступу да інтэрнэту.

Акрамя таго, хуткасць плыні часу на паверхні Месяца адрозніваецца ад такой жа на ягонай арбіце, таму вызначэнне адзінага месячнага часу патрабуе складаных матэматычных вылічэнняў і прасунутых тэхналогій навігацыі, якіх на момант першай месячнай місіі яшчэ не існавала.

І вось цяпер агенцтва НАСА па ініцыятыве Белага дома ўзялася за распрацоўку каардынаванай месячнай сістэмы часу (LTC), каб усе будучыя місіі чалавецтва на Месяцы рэгуляваліся аб'яднана па адным агульным стандарце. Гэты стандарт будзе выкарыстоўваць тэхналогіі падліку часу, аналагічныя вымярэнню агульнага часу на Зямлі (Сусветны каардынаваны час / UTC вылічваецца з дапамогай высокадакладных атамных гадзіннікаў, праца якіх не залежыць ад кручэння Зямлі або Сонца).

Ініцыятыву ЗША ўжо афіцыйна падтрымалі 43 краіны (пераважна заходнія), уключаючы магутныя ў касмічнай сферы Індыю і Японію. Аднак сярод падпісантаў няма яшчэ дзвюх вядучых касмічных дзяржаў, Кітая і Расіі, якія з-за палітычных рознагалоссяў і эканамічнай вайны з Захадам публічна адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з ім і спрабуюць разам рэалізаваць асобны праект вывучэння Месяца з усталяваннем на ім уласнай сістэмы часу, паведамляе выданне South China Morning Post.

«Кітай да 2028 года плануе стварыць сваю сістэму месячнага часу, аналагічную сваёй зямной навігацыйнай сетцы BeiDou. План кітайскіх навукоўцаў уключае ў сябе запуск арбітальнай групоўкі з 21 спадарожніка, каб забяспечыць дакладныя навігацыю і пазіцыянаванне часу на Месяцы, што будзе сінхранізавана з сістэмамі на Зямлі. 

Расія, у сваю чаргу, не распрацоўвае ўласны месячны час і цалкам падтрымлівае кітайскі праект. Абедзве краіны хочуць пабудаваць пастаянную базу на Месяцы да 2035 года», — піша South China Morning Post.

Выданне адзначае, што яшчэ невядома, ці будуць амерыканская і кітайская сістэмы месячнага часу цалкам ідэнтычныя. Калі не, гэта яшчэ больш ускладніць каардынацыю касмічных місій чалавецтва на Месяц, бо гэта дадаткова запатрабуе сінхранізацыю паміж дзвюма сістэмамі часу, дасягненне якой у тым ліку будзе залежаць ад палітычных адносін паміж ЗША і Кітаем.

Апроч практычнай важнасці, усталяванне адзінага месячнага часу мае сімвалічнае значэнне. Першы, хто гэта зробіць, пакажа свету сваю моц і перавагу над астатнімі, як гэта ўжо было, напрыклад, падчас усталявання Вялікабрытаніяй у XIX стагоддзі Сярэдняга часу па Грынвічы (GMT) у якасці глабальнага стандарту, што адлюстроўвала тагачаснае дамінаванне Брытанскай імперыі ў свеце.

Каментары1

  • Месяц
    08.10.2024
    Ахахаха, рф уже как придаток у Китая, нужен только для того, чтобы получать дешевле ресурсы. Уже даже Индия на голову впереди в космической сфере чем рф, которая выжимает последние соки из советских наработок.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →